Няропля (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Няропля
Каардынаты: 54°01′16″ пн. ш. 29°44′41,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Даўжыня 0,65 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,26 км²
Аб'ём каля 0,0004 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня каля 6 м
Плошча вадазбору 52,4 км²
Упадаюць Няропля
Выцякаюць Няропля
Няропля (Беларусь)
Няропля
Няропля
Няропля (Магілёўская вобласць)
Няропля
Няропля

Няро́пля — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Няропля (працякае праз возера, прыток Друці), за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Бялынічы, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Атверніца.

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня каля 6 м. Плошча вадазбору 52,4 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—12 м, на паўднёвым захадзе стромкія, вышынёй да 22 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі дасягаюць вышыні ў 1 м, пераважна пясчаныя. Зарастае ўмерана. Возера праточнае. Працякае рака Няропля. Таксама возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, джгір.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 37.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]