Сент-Кітс і Невіс
| |||||
Дэвіз: «Country Above Self (Дзяржава вышэй за асабістыя інтарэсы)» | |||||
Гімн: «O Land of Beauty!» | |||||
Дата незалежнасці | 19 верасня 1983 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Англійская | ||||
Сталіца | Бастэр | ||||
Найбуйнейшы горад | Бастэр | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр |
Карл III Тэплі Сітан Цімаці Харыс | ||||
Плошча • Усяго |
207-я ў свеце 261 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
49 898 чал. 164 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$753 млн. (206-ы) $15,2 тыс. | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0,735 (выс.) (72-ы) | ||||
Валюта | Усходне-карыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .kn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | KNA | ||||
Код МАК | SKN | ||||
Тэлефонны код | +1-869 | ||||
Часавыя паясы | UTC-4 |
Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс (Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс) — дзяржава ў Карыбскiм моры, складаецца з двух астравоў.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карлікавая дзяржава знаходзіцца ва ўсходняй частцы Карыбскага мора і складаецца з двух астравоў — Сент-Кітс і Невіс, якія адносяцца да групы Малых Антыльскіх. Плошча краіны — 261 км². Сталіца Бастэр размешчана на востраве Сент-Кітс. З усходу мяжуе з Антыгуа і Барбуда, з паўднёвага ўсходу — з Мантсерат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі), на паўночным захадзе — з Сінт-Эстатыусам (спецыяльны муніцыпалітэт Нідэрландаў), а на поўначы — з Сен-Бартэльмі (заморская абшчына Францыі). Усе граніцы марскія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнае насельніцтва — індзейцы аравакі і карыбы, большасць якіх знішчана еўрапейскімі каланізатарамі. Востраваў Сент-Кітс адкрыты Х.Калумбам у 1493 г. і названы «Сан-Крыстабаль» (англійская назва «Сент-Крыстафер»). У 1623 г. тут заснавалі сваё пасяленне англічане, у 1624 г. — французы. Першапачаткова на востраве Сент-Кітс былі створаны тытунёвыя плантацыі, але пасля іх уладальнікі перайшлі на гадоўлю высакаякаснага цукровага трыснягу, які прыносіў вялікія прыбыткі. Доўгі час за валоданне астравамі ішла барацьба паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. З 1625 г. астравы ўваходзілі ў склад брытанскай калоніі, аднак у 1664 — 1689 гг. і ў 1782 — 1783 гг. перайшлі пад кантроль Францыі. У 1783 г. па Версальскаму дагавору французы саступілі астравы англічанам. У 1871 — 1956 гг. частка брытанскай калоніі Падветраныя астравы, у 1958 — 1962 гг. — Вест-Індскай федэрацыі. З 1967 г. «асацыяваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» (разам з астравамі Ангілья, выйшла ў 1980 г.) з унутраным самакіраваннем. 19 верасня 1983 г. абвешчана незалежнасць Сент-Кітс і Невіс у складзе Садружнасці. Галоўнай праблемай дзяржавы з’яўляюцца сепаратысцкія настроі на востраве Невіс, бо Невісу нададзена канстытуцыйнае права на аддзяленне ад Сент-Кітса пры згодзе на гэты акт больш дзвюх трацін насельніцтва вострава. У ліпені 1998 г. на востраве Невіс прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс. «За» прагаласавала 61,7% (па Канстытуцыі неабходна 2/3 галасоў).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйнай галіной эканомікі Сент-Кітса і Невіса была сельская гаспадарка. Асноўная культура на палетках — цукровы трыснёг (трэць земляў, што апрацоўваюцца). На востраве Невіс вырошчваюцца бавоўнік, какосавая пальма, ананасы. Культывуюць таксама кававае дрэва, бананы, арахіс, ямс, рыс. Развіта жывёлагадоўля — разводзяць коз і авечак. Сярод традыцыйных промыслаў — рыбалоўства. Аднак сельскагаспадарчая вытворчасць забяспечвае не больш за палову ўнутраных патрэб у харчаванні.
Паводле звестак МВФ, валавы ўнутраны прадукт у сярэдзіне 2000-х стабільна павялічваўся значнымі тэмпамі — на 5-6 % у год. Аднак узніклі праблемы, якія былі звязаны са зніжэннем сусветных цэн на цукар. У 2011 годзе знешні доўг Сент-Кітса і Невіса перавышаў 200 % ВУП.
У апошні час вялікую ролю стаў адыгрываць турызм. Сент-Кітс і Невіс маюць эфектыўную структуру эканомікі, дзе пераважае сектар паслуг. Стаўка робіцца і на вытворчасць некаторых экспартных прамысловых тавараў і афшорнае банкаўскае абслугоўванне. Пачынаюць развівацца электратэхнічная прамысловасць і электроніка. Кожны чалавек, які інвестуе ў эканоміку краіны, можа атрымаць грамадзянства. У выніку тэмпы будаўніцтва рэзка выраслі, адбылося імклівае развіццё авіязносін, павялічыліся і даходы ад турызму[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сент-Кітс і Невіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 334—335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).