Сцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Выгляд
Сцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў | |
---|---|
Нідэрланды | |
Зацверджаны | 20 сакавіка 1986 |
Адменены | 10 кастрычніка 2010 |
Прапорцыя | 2:3 |
19 лістапада 1959 — 20 сакавіка 1986 |
Сцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў — быў зацверджаны ў 1959 і выкарыстоўваўся толькі разам са сцягам Каралеўства Нідэрланды. Страціў сілу ў 2010, калі Кюрасаа і Сінт-Мартэн атрымалі статус самакіравальных дзяржаў у складзе Каралеўства Нідэрландаў, а Банайрэ, Саба, Сінт-Эстаціус сталі асобымі суполкамі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сіняя паласа абазначае Карыбскае мора, а белыя зоркі на ёй — пяць астравоў, якія ўваходзяць у склад краіны. Верхнія зорачкі - гэта востраў Саба, Сінт-Мартэн і Сінт-Эстаціус, ніжнія — Кюрасаа і Банайрэ. Чырвоная паласа сімвалізуе адзінства ўсіх астравоў. Супадзенне колераў сцяга з колерамі сцяга Нідэрландаў прызвана падкрэсліць сувязь краіны з метраполіяй.
У 1959—1985 на сцягу была і шостая зорка, якая пазначал Арубу.