Ніжнедунайская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Над Дунаем.

Ніжнедунайская нізіна, Ніжнедунайская раўніна, Румынская нізіна — раўніна на поўдні Румыніі і поўначы Балгарыі. Цягнецца ўздоўж р. Дунай ад Жалезных Варот да Чорнага мора. Даўжыня 560 км, шырыня 40—120 км.

Утварылася на месцы тэктанічнага прагіну, складзена з лёсаў і алювію. Паверхня ўзгорыстая, расчлянёная рачнымі далінамі, лагчынамі, ярамі, шмат азёр і балот. Клімат умераны, кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −1 да -З °С, ліпеня 22—23 °C. Ападкаў 400—600 мм за год. Лета засушлівае, зімовае снегавое покрыва няўстойлівае. У р. Дунай, што перасякае раўніну, упадаюць злева шматлікія рэкі, у т.л. Жыў, Олт, Арджэш, Яламіца, Сірэт. Тэрыторыі разараны (пасевы збожжавых, цукровых буракоў; сады, вінаграднікі). На водападзелах месцамі рэдкастойныя дубовыя лясы. Па поймах лясы з вярбы, вольхі, асіны чаргуюцца з вільготнымі лугамі і трыснягова-асаковымі балотамі. На Ніжнедунайскай нізіне размешчана сталіца Румыніі Бухарэст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]