Ніжнемараўская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ніжнемараўская нізіна — нізінная раўніна ў Чэхіі, па ніжнім цячэнні ракі Морава, у паўднёва-заходняй частцы Заходніх Карпат.

Нізіна размешчана ў тэктанічнай дэпрэсіі, якая аддзяляе Белыя і Малыя Карпаты ад знешніх хрыбтоў Мараўскіх Карпат. Пераважныя вышыні знаходзяцца на адзнацы 150—250 м. Паверхня нізіны плоска-тэрасаваная, складзена рачным алювіем, месцамі сустракаюцца пясчаныя узгоркі. Глебы чарназёмныя і бурыя псеўдападзолістыя (на пяску). Значная тэрыторыя занята пасевамі пшаніцы, цукровага бурака, вінаграднікамі. Месцамі захаваліся ўчасткі дубовых і хваёва-дубовых лясоў. Па днах рачных далін — поймавыя лугі і лясы. На тэрыторыі нізіны знаходзіцца горад Годанін.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]