Ніжні горад (Гданьск)
Выгляд
Ніжні горад | |
---|---|
польск.: Dolne Miasto | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Адміністрацыйны раён горада | Цэнтр |
Першае згадванне | 1346 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніжні горад (польск.: Dolne Miasto, ням.: Niederstadt) — гістарычная мясцовасць у цэнтральнай частцы Гданьска на беразе ракі Малтавы.
Ніжні горад быў заснаваны ў XVII стагоддзі на так званых Свіных лугах, якія з 1346 года належалі гданьскім мяснікам. Тэрыторыя сённяшняга Ніжнега горада атрымала канчатковы выгляд паміж 1576 і 1638 гадамі. У 1576 годзе было выкапана рэчышча Новай Матлавы, а ў 1638 годзе было завершана будаўніцтва гарадскіх умацаванняў. Пабудаваныя ў 1623–1638 гадах па праекце Карнэліуса ван дэн Боша, бастыёны галандскага тыпу ў асноўным захаваліся. У цяперашні час яны з'яўляюцца паркавай часткай Ніжняга горада.