Перайсці да зместу

Прымор’е (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прымор’е
польск.: Przymorze
54°25′00″ пн. ш. 18°35′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Аліва
Першае згадванне ХІ стагоддзе
Ранейшы статус вёска
Год уключэння ў межы горада 1907
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прымор’е (польск.: Przymorze) — мясцовасць у Гданьску ў раёне Аліва.

У цяперашні час падзелена на два густанаселеныя раёны:

  • Малое Прымор’е — у забудове пераважаюць невялікія і сярэднія жылыя дамы, часам таксама аднакватэрныя дамы сядзібнага тыпу;
  • Вялікае Прымор’е — у асноўным квартальная шматкватэрная шматпавярховая забудова і парк імя Рональда Рэйгана. Тут па адрасе вул. Абаронцаў узбярэжжа знаходзіцца самы доўгі будынак у Польшчы даўжынёй 860 метраў.

У 1874 годзе Прымор’е было гміннай вёскай. У 1907 годзе вёска ўвайшла ў склад тагачаснага горада Аліва, а затым разам з ім і ў межы горада Гданьска ў 1926 годзе.