Перайсці да зместу

Нізіны (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нізіны
польск.: Niziny
Горад Гданьск
Ранейшы статус павет

Нізіны (польск.: Niziny, ням.: Niederung) — раён і гістарычная мясцовасць у паўднёва-ўсходняй частцы Гданьска.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Назва мясцовасці паходзіць ад нярэдка забалочанага і даволі нізкага палажэння мясцовасці адносна ўзроўня мора і іншых раёнаў Гданьска (у першую чаргу Выжыны і інш.). У склад раёна ўваходзяць мясцовасці Арунія, Святы Войцех, Ліпцы, Альшынка, Руднікі, Сабяшэўскі востраў і інш.

У 1887-1939 гадах тэрмін "Гданьскія Нізіны" адносіўся да назвы прусскага павета (ням.: Landkreis Danziger Niederung) з сядзібай у Гданьску. Большая частка гістарычнай мясцовасці Нізіны ўваходзіла ў склад былога павета, а цяпер з'яўляецца часткай горада Гданьска.

Зноскі