Градзіска (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Градзіска
Grodzisko
Краіна  Польшча
Горад Гданьск
Дата заснавання ІХ стагоддзе
Будаўніцтва 16561874 гады

Градзіска  (польск.: Grodzisko) — тэрыторыя каля гістарычнага цэнтра Гданьска, дзе размяшчаецца аднайменны комплекс гарадской фартыфікацыі. Умацаванае гарадзішча пабудавана тут у ІХ-Х стагоддзях. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя тут у 1656 і 1807 гадах.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць першапачаткова служыла назіральнай пляцоўкай за навакольнымі пагоркамі і лясамі. Тут размяшчаўся ў ХІІ стагоддзі замак паморскіх князёў. Было вырашана пашырыць гарадскія ўмацаванні на заходнім баку горада ў XVIXVII стагоддзях. Быў пабудаваны шэраг валоў з бастыёнамі і ровам. Гэта былі ўмацаванні італьянскага тыпу, якія злучалі земляныя валы з цаглянымі элементамі. Такім чынам, была створана знешняя, заходняя лінія ўмацаванняў. Канструктарамі абарончых рубяжоў былі Ян і Ежы Стракоўскія. У выніку праведзеных работ Градзіска стала важным элементам абароны Гданьска і выратавала горад падчас аблогі шведамі, падчас «Патопу» і падчас Паўночнай вайны. Апорны пункт быў адноўлены ў 1807 годзе ўладамі Прусіі падчас абароны горада ад французскіх войскаў Напалеона. Сучасны выгляд Градзіска атрымала падчас генеральнай перабудовы ў 18671874 гадах. Плошча былога комплексу крэпасці складае 27 га.

Аб’екты і памятныя месцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]