Нільская мазаіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палестрынская мазаіка. I ст. да н. э.
Памеры 585 × 431 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нільская мазаіка — антычная мазаіка памерам 585 на 431 см, якая адлюстроўвае рэчышча Ніла і сцэны з егіпецкага жыцця эпохі Пталамеяў. Дата стварэння мазаікі спрэчная — большасць вучоных схільныя датаваць яе кіраваннем Сулы (I ст. да н. э.).

Выяўлена ў пач. XVII ст. у італьянскім горадзе Палестрына (старажытны Прэнестэ), меркавана, на месцы антычнага храма Фартуны. Па загаду ўсемагутнага ў горадзе сямейства Барберыні была па-варварску аддзелена ад полу і вывезена ў Рым, дзе на працягу трох стагоддзяў змяшчалася ў Палацца Барберыні. Некалькі разоў рэстаўравалася; у 1953 г. вернутая ў Палестрыну, дзе і выстаўляецца дагэтуль.

Павел Муратаў («Вобразы Італіі») бачыў у Нільскай мазаіцы сведчанне запатрабаванасці егіпецкай культурнай традыцыі ў рымскай эліты рэспубліканскага часу (своеасаблівы аналог версальскай моды на Кітай). Шэраг даследчыкаў ідзе далей і прыводзіць мазаіку як доказ ранняга распаўсюджвання ў Рыме егіпецкіх культаў, а адэпты крыптазаалогіі спрабуюць разглядзець у намаляваных на ёй нільскіх пачварах дыназаўраў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]