Ніна Аляксандраўна Русак
Ніна Аляксандраўна Русак | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1999 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Ніна Аляксандраўна Руса́к[1] (14 жніўня 1937 — 8 снежня 1999) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1992).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў вёсцы Яршэвічы (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і засталася працаваць у ім на кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па эканамічным і фінансавым аналізе дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Распрацавала тэарэтычныя асновы па ўдасканаленню прагнознага, шматварыянтнага і аператыўнага аналізу дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Упершыню абгрунтавала методыку аналізу выдаткаў сыравіны ў кандытарскай і цукровай прамысловасці. Распрацавала методыкі ў галіне прагназавання прыбытку і фінансавага стану прадпрыемства, а таксама рэкамендацыі па развіцці аператыўнага аналізу з выкарыстаннем ПЭВМ[2].
Таксама займалася навукова-метадычнай працай. Пад кіраўніцтвам Н. А. Русак падрыхтаваны 12 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 100 навуковых прац[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Экономический анализ деятельности производственных объединений кондитерской промышленности: моногр. — Мн., 1983;
- Экономический анализ в условиях самофинансирования предиприятий. — Мн., 1989;
- Основы финансового анализа. — Мн., 1995 (разам з В. А. Русаком);
- Экономический анализ деятельности перерабатывающих предприятий АПК. — Мн., 1995;
- Теория анализа хозяйственной деятельности. — Мн., 2001 у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в Русак Нина Александровна // ЭКОНОМИКА.BY (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Савік М. П. Русак Ніна Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).