Яршэвічы
Вёска
Яршэвічы
| ||||||||||||||||
Яршэ́вічы[1] (трансліт.: Jarševičy, руск.: Яршевичи) — вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2][3][4][5].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[6].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1866 год — 185 жыхароў, 25 двароў[7].
- 1921 год — 247 жыхароў, 48 двароў[8].
- 1931 год — 321 жыхар, 57 двароў[9].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Спаса-Узнясенская царква (другая палова XIX ст.)
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 250 м ад вясковых могілак, ва урочышчы Замак. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000104
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ніна Аляксандраўна Русак (1937—1999) — беларуская эканамістка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/462
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Jarszewicze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 462.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яршэвічы