Ніна Барысаўна Ватацы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Барысаўна Ватацы
Дата нараджэння 14 мая 1908(1908-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1997(1997-08-03) (89 гадоў)
Род дзейнасці літаратуразнавец
Навуковая сфера бібліяграфія
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Заслужаны дзеяч культуры БССР

Ніна Барысаўна Ватацы (14 мая 1908, г. Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла БДУ ў 1930. З 1930 працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Ватаци Нина Борисовна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]