Ніна Міхайлаўна Паўлава
| Ніна Міхайлаўна Паўлава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 жніўня 1947 (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Ніна Міхайлаўна Паўлава (9 жніўня 1947, х. Красненскі, Сямікаракорскі раён, Растоўская вобласць) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Біжэ — Р. Шчадрына), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель» А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
- Па́ўлава Ніна Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 568. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.