Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка
Дата нараджэння 8 мая 1933(1933-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 2024(2024-03-15)[1] (90 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка (8 мая 1933(1933-05-08), Віцебск[1]15 сакавіка 2024(2024-03-15)[1]) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’я дзяржаўнага службоўца, таму сям’я часта пераязджала, у 1933 годзе жыла ў Ленінградзе, пазней у Растове-на-Доне, у 1940 годзе ў Маскву, дзе бацька працаваў у наркамаце Ваенна-марскіх сіл.

У 1943 годзе Ніна Давыдзенка здала ўступныя іспыты ў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская акадэмія харэаграфіі), якая напярэдадні вярнулася з эвакуацыі. Падчас вучобы Давыдзенка танчыла ў спектаклях савецкіх харэографаў Асафа Месерэра і Касьяна Галейзоўскага.

Пасля заканчэння вучылішча, па размеркаванні, у 1951 годзе Ніна Сцяпанаўна накіравана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета), на сцэне якога танцавала больш за 20 гадоў.

У 1953 годзе балерына атрымала галоўную партыю Ларысы ў пастаноўцы «Аповесць пра каханне» Васіля Залатарова. Гэтая праца адкрыла ёй дарогу да вяршынь творчасці. Пазней Ніна Давыдзенка выканала вядучыя партыі ў трох балетах Чайкоўскага — «Лебядзінае возера» (Адэта-Адылія), «Шчаўкунок» (Маша) і «Спячая прыгажуня» (Аўрора). У 1955 годзе, ужо як салістка балета, атрымала званне Заслужанай артысткі Беларускай ССР, а ў 1964 годзе — Народнай артысткі БССР. У 1957 годзе атрымала прэмію Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета. З 1963 года член КПСС.

У 1973 годзе Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка завяршыла кар’еру танцоркі, але не сышла з балета. Наступныя дзесяць гадоў была педагогам-рэпетытарам у Вялікім тэатры Беларусі, затым займала тую ж пасаду ў Тэатры музычнай камедыі. Адной са знакамітых яе вучаніц — Народная артыстка Беларусі Інэса Душкевіч.

У 1988—2000 гадах Ніна Давыдзенка была мастацкім кіраўніком студыі класічнага танца «Арабеск» Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Адначасова працавала ў Акадэміі музыкі, была рэпетытарам па балеце фальклор-тэатра «Госціца». Затым выкладала ў харэаграфічным каледжы класічны танец, дзе працавала да смерці.

Памерла 15 сакавіка 2024 года ва ўзросце 90 гадоў[2].

Партыі ў балеце[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г https://rg.ru/2024/03/16/umerla-narodnaia-artistka-bssr-nina-davydenko.html
  2. Памерла Ніна Давыдзенка . Наша Ніва (15 сакавіка 2024). Праверана 16 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Давыдзенка Ніна Сцяпанаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 330—331.
  • Давыдзенка Ніна Сцяпанаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 258. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]