Перайсці да зместу

Ніна Васілеўна Каменская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. В. Каменская)
Ніна Васілеўна Каменская
Дата нараджэння 28 снежня 1913(1913-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1986(1986-03-22) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Уладзімір Георгіевіч Каменскі
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя, палітычная гісторыя[d][1] і history of education[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Ніна Васілеўна Каменская (23 снежня 1913, Асіповічы — 22 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961).

У 1937 г. скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. Працавала выкладчыцай у школах Магілёва і Бабруйска. З 1944 г. у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. З 1962 г. — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1965—1969 гг. — дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1969 г. — прарэктар, загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі, стварэння Беларускай ССР, кампартыі і камсамола Беларусі. Сааўтар і рэдактар «Гісторыі Мінска» (2-е выд., 1967), «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5-ці тамах (1972—1975), «Гісторыі Беларускай ССР» (1977).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лютага 2023.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.