Нікалае Грыгарэску
Appearance
(Пасля перасылкі з Н. Грыгарэску)
Нікалае Грыгарэску | |
---|---|
рум.: Nicolae Grigorescu | |
| |
Дата нараджэння | 15 мая 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1907 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Румынія |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм, імпрэсіянізм |
Уплыў | Anton Chladek[d] і Sébastien-Melchior Cornu[d] |
Уплыў на | Gheorghe Petrașcu[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалае Іон Грыгарэ́ску (рум.: Nicolae Grigorescu; 15 мая 1838, Пітару, жудзец Дымбавіца — 21 ліпеня 1907, Кымпіна, жудзец Прахава) — румынскі жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Бухарэсце да 1885 года, пазней у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. У 1861—1887 гадах (з перапынкамі) жыў і працаваў у Францыі; прыхільнік барбізонскай школы жывапісу. З 1887 года пераважна ў Бухарэсце.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пісаў пейзажы, партрэты, гістарычныя, батальныя і жанравыя кампазіцыі. Яго творы («Сялянка з Мусчэла», 1877; «Штурм Смырдана», 1885; «Воз, запрэжаны валамі», 1899, і інш.) вызначаюцца рэалістычнай формай, свабоднай мастацкай манерай, свежым каларытам і стрыманасцю светлай колеравай гамы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікалае Грыгарэску