Обнінская АЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Обнінская АЭС
Obninsk-AES.jpg
Краіна
Месцазнаходжанне
Увод у эксплуатацыю 26 чэрвеня 1954
Вывад з эксплуатацыі 29 красавіка 2002
Арганізацыя, якая эксплуатуе Росэнергаатам[d]
Электрычная магутнасць, МВт 5 мегават
Іншая інфармацыя
Сайт aes1.ru
Обнінская АЭС (Расія)
Обнінская АЭС
Обнінская АЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовыя маркі СССР 1956 года, прысвечаныя Обнінскай АЭС (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 1862—1864)

Обнінская АЭС — першая ў свеце атамная электрастанцыя, запушчана ў прамысловую эксплуатацыю 27 чэрвеня 1954 года. Размешчана ў горадзе Обнінск Калужская вобласць. Першая АЭС, падключаная да агульнай электрычнай сеткі Савецкага Саюза.

У красавіку 2002 года выведзена з эксплуатацыі і ў цяперашні час функцыянуе як навукова-даследчы і мемарыяльны комплекс. Обнінская АЭС з’яўляецца першай спыненай атамнай электрастанцыяй у Расіі[1].

Будынак першай у свеце атамнай электрастанцыі ў Обнінску з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння і ахоўваецца дзяржавай.

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1945 года тэхнічны камітэт заснаванага пры Саўнаркаме СССР Першага галоўнага ўпраўлення, папярэднік Мінсярэдмаша, разгледзеў запіску акадэміка Пятра Капіцы «Аб прымяненні унутрыатамнай энергіі ў мірных мэтах». Агульнае кіраўніцтва працамі па мірнаму атаму ўзяў на сябе прэзідэнт Акадэміі навук Сяргей Вавілаў. Неўзабаве Ігар Курчатаў выклаў свае меркаванні аб магчымасці выкарыстання графітавага рэактара-напрацоўніка плутонію і для вытворчасці электраэнергіі. Прыняўшы пад увагу довады навукоўцаў, урад СССР 16 мая 1949 года выпусціў пастанову аб стварэнні першай атамнай электрастанцыі. Навуковым кіраўніком работ быў прызначаны Курчатаў (у той жа час займаўся стварэннем атамнай бомбы), а галоўным канструктарам рэактара — Мікалай Далежаль.

У маі 1950 года выйшла пастанова ўрада краіны аб пачатку работ па будаўніцтве першай АЭС. Праз год было вырашана пытанне аб месцы яе збудавання[2]. У 1951 годзе выйшла другая Пастанова Савета міністраў СССР аб распрацоўцы мерапрыемстваў па будаўніцтве першай АЭС.

Да збудавання быў прыняты праект уран-графітавага рэактара канальнага тыпу з трубчастымі цеплавыдзяляльных элементамі (ЦВЭЛ) з цеплаздымам вады, якая не закіпае, пад ціскам 100 атмасфер. Пры выбару тыпу рэактара ўлічваўся вопыт, які быў назапашаны пры стварэнні і эксплуатацыі прамысловых рэактараў, якія выраблялі плутоній. Тэхніка атрымання цеплавой і электрычнай энергіі за кошт дзялення ядзернага паліва ў значнай меры выкарыстала тэхніку звычайнай цеплавой энергетыкі.

Будаўніцтва будынка АЭС пачалося ў 1952 годзе на месцы былой вёскі Пяткіна. Незадоўга перад пускам рэактара, у лютым 1954 года ў ФЭІ быў збудаваны рэактар нулявой магутнасці («крытычны стэнд»). Ён быў сабраны ў адным з лабараторных пакояў, размешчаных на першым паверсе галоўнага корпуса ФЭІ. Мэтай стварэння стэнда, на думку кіраўніка фізічных разлікаў рэактара АЭС Міхаіла Мінашына, была неабходнасць эксперыментальнай праверкі прыдатнасці разліковых методык, якія выкарыстоўваліся пры вызначэнні характарыстык рэактара першай АЭС. На гэтым стэндзе 3 сакавіка 1954 года ўпершыню ў ФЭІ (і на тэрыторыі Калужскай вобласці) была ажыццёўлена самападтрыманая ланцуговая рэакцыя дзялення урана[3].

Водаастуджальны канальны уран-графітавы энергетычны рэактар атрымаў назву АМ-1. Што азначае «АМ», ёсць два меркаванні: «атам марскі», і «атам мірны». Магчыма, першапачаткова ён і разглядаўся як прататып транспартнага ядзернага рэактара (для караблёў і падводных лодак), аднак неўзабаве стала зразумела бесперспектыўнасць выкарыстання на іх грувасткіх уран-графітавых атамных «катлоў», і абрэвіятуру ўдала раскадзіравалі па другім варыянце — яна цалкам адпавядала прызначэнню атамнай станцыі[4].

Пуск і далейшае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Обнінская АЭС.

Перад пускам рэактара быў складзены штатны расклад і ўкамплектаваны 4 змены персаналу. Пускавую групу ўзначальваў савецкі фізік-ядзершчык Барыс Дубоўскі, які меў вопыт пуску першага ў СССР рэактара, ажыццёўленага пад кіраўніцтвам Курчатава 26 снежня 1946 года. Дырэктарам першай АЭС быў прызначаны Мікалай Мікалаеў. Навуковым кіраўніком усяго праекта стаў незадоўга да гэтага прызначаны дырэктарам ФЭІ Дзмітрый Блохінцаў — вядомы ў той час фізік-тэарэтык, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першымі пускавымі дзяжурнымі навуковымі кіраўнікамі былі Андрэй Красін, Барыс Дубоўскі і Міхаіл Мінашын. Барыс Дубоўскі затрымаўся ў Харкаве з-за нялётнага надвор’я на шэсць сутак, і фізічны пуск быў адкладзены да яго прыезду. 9 мая ў 19 гадзін 7 хвілін пры загрузцы прыкладна 60 паліўных каналаў (ПК) быў дасягнуты крытычны стан[5]. Далей актыўная зона рэактара была загружана цалкам, змясціўшы 128 ПК. 26 чэрвеня 1954 года ўпершыню ў свеце на АЭС быў ажыццёўлены энергетычны пуск. Начальнік аб’екта «В» Дзмітрый Блохінцаў запісаў у аператыўным журнале: «17 гадзін 45 хвілін. Пар пададзены на турбіну». Акадэмікі Курчатаў і Аляксандраў павіншавалі ўсіх удзельнікаў гістарычнай падзеі па-руску: «С лёгким паром!». На наступны дзень, 27 чэрвеня, станцыя была падключана да энергасістэмы СССР[6].

У кастрычніку 1954 года на Обнінскую АЭС прыбылі для навучання камандзіры і інжынер-механікі двух экіпажаў першай савецкай атамнай падводнай лодкі «Ленінскі камсамол»[7].

Да кастрычніка 1954 года станцыя была выведзена на праектныя параметры. Электрычнасць, выпрацаваная першай у свеце атамнай электрастанцыяй, пайшла знешнім спажыўцам — у сетку Мосэнерга. За ўдзел у распрацоўцы, пуску і засваенні станцыі Д. І. Блахінцаву, М. А. Далежалю, А. К. Красіну і У. А. Малых была прысуджана Ленінская прэмія. Вялікая група распрацоўшчыкаў і эксплуатацыйнікаў была ўзнагароджана ордэнамі і медалямі СССР. У першы перыяд працы Обнінская АЭС разглядалася як доследная энергетычная станцыя. Але, пачынаючы з 1956 года, на ёй сталі праводзіцца розныя даследаванні, у прыватнасці, неабходныя для стварэння больш магутных станцый. З 1956 года станцыя стала адкрытай для савецкіх і замежных дэлегацый. Дзясяткі тысяч экскурсантаў амаль з усіх краін свету наведалі АЭС, што спрыяла змене погляду людзей на атамную праблему[8].

Важнай асаблівасцю, звязанай са стварэннем першай атамнай электрастанцыі, стаў паралельны працэс правядзення навуковых эксперыментаў, звязаных з распрацоўкамі тыпавых праектаў, стварэннем неабходнага абсталявання, праектаваннем і будаўніцтвам спецыялізаваных будынкаў і мантажом спецыяльных збудаванняў. Гэта акалічнасць патрабавала пастаяннай каардынацыі работ і дакладнага іх выканання. У выніку такі падыход забяспечыў у сціснутыя тэрміны стварыць першую АЭС. Гэта апынулася магчымым пры актыўным і непасрэдным удзеле ў стварэнні станцыі бачных і адказных дзеячаў навукі, прамысловасці і ўрада. Пераход ад прамысловага рэактара, у якім узровень тэмператур матэрыялаў у актыўнай зоне рэактара адносна нізкі, да энергетычнага рэактара з больш высокім узроўнем тэмператур матэрыялаў, неабходным для атрымання высокатэмпературнага цяпла, запатрабаваў правядзення вялікага і рознабаковага аб’ёму эксперыментальных і разліковых даследаванняў[3].

Інфармацыя пра энергаблок[правіць | правіць зыходнік]

Энергаблок[9] Тып рэактараў Магутнасць Пачатак
будаўніцтва
Падключэнне да сеткі Увод у эксплуатацыю Закрыццё
Чысты Брута
Обнінск (АЭС-1)[10] АМ-1 5 МВт 6 МВт 01.01.1951 26.06.1954 01.12.1954 29.04.2002

Вывад з эксплуатацыі[правіць | правіць зыходнік]

Да 2000 года далейшая эксплуатацыя адзінага энергаблока Обнінскай АЭС, стала эканамічна немэтазгодная, і рэактар быў заглушаны 29 красавіка 2002 года[11][12].

Адпрацаванае паліва з рэактара выгружана, але поўны вывад з эксплуатацыі, які ўключаў у сябе дэмантаж і дэзактывацыю абсталявання, адкладзены на нявызначаны тэрмін[13][14].

У 2009 годзе па распараджэнні Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева[12] на базе Обнінскай АЭС быў створаны музей атамнай энергетыкі[11].

На станцыі праводзяцца шматлікія экскурсіі школьнікаў і студэнтаў, яе наведваюць замежныя дэлегацыі. Экспазіцыя музея ўяўляе сабой крыніцу найбольшай колькасці інфармацыі аб гісторыі развіцця атамнай энергнетыкі.

Зноскі

  1. Газета. Ru. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 20162016-03-04. Праверана 5 верасня 2022.
  2. Первая в мире АЭС, сайт АО «ГНЦ РФ — ФЭИ». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  3. а б К 60-летию ГНЦ РФ – ФЭИ. Первая в мире АЭС. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014.
  4. Виктория Чернышева. 5 советских «ядерных» прорывов (руск.) . Российская Газета (25 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Наука и образование (недаступная спасылка). — Интервью с Б. Г. Дубовским. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 1 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  6. Ромашкин Н. Только у нас! Россия в строительстве реакторов на быстрых нейтронах опережает остальной мир Архівавана 13 красавіка 2014. // Обнинский вестник. — № 38 (65). — 29 сентября 2005 года
  7. Сост.: В. И. Новосельский, Ю. В. Фролов; под общ. ред. А. В. Зродникова. Лидер командной игры К 80-летию со дня рождения Б. Ф. Громова. Избранные труды. Воспоминания. — Обнинск: ГНЦРФ-ФЭИ, 2007. — С. 182. — 204 с.
  8. В 2014 г. отмечается 60-летие со дня пуска первой в мире АЭС. (руск.) . Акционерное общество «Государственный научный центр Российской Федерации — Физико-энергетический институт имени А. И. Лейпунского» (12 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 9 красавіка 2014.
  9. Russian Federation: Nuclear Power Reactors (англ.) . Power Reactor Information System. IAEA. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 11 верасня 2010.
  10. APS-1 OBNINSK. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 12 красавіка 2019.
  11. а б Президентская библиотека
  12. а б Музей-мемориал будет создан на базе Обнинской АЭС (руск.)  (недаступная спасылка). РИА Новости (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 9 красавіка 2014.
  13. Вывод из эксплуатации энергоблоков АЭС, выработавших проектный ресурс (руск.) . Зелёный мир (Green World) (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2016. Праверана 15 лютага 2020.
  14. Вывод из эксплуатации энергоблоков АЭС, выработавших проектный ресурс (руск.)  (27 лістапада 2012). Праверана 15 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]