Ода Буйвід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ода Буйвід
OdonBujwid.jpg
Дата нараджэння 30 лістапада 1857(1857-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1942(1942-12-25) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Q60514887?
Жонка Kazimiera Bujwidowa[d]
Дзеці: Zofia Mostowska[d]
Род дзейнасці эсперантыст, біёлаг, мікрабіёлаг
Навуковая сфера Бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ода Буйвід на Вікісховішчы

Ода Фелікс Казімеж Буйвід (польск.: Odo Feliks Kazimierz Bujwid; 1857, Вільня — 1942, Кракаў) — польскі вучоны Вядомы як піянер польскай бактэрыялогіі. Быў адным з першых даследчыкаў вакцын ў Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ода Буйвід нарадзіўся 30 лістапада 1857 года ў Вільні ў сям'і служачага. Там ён правёў дзяцінства. Затым разам з сям'ёй пераехаў у Варшаву. Ва ўзросце 15 гадоў застаўся сіратой з дзвума малодшымі сёстрамі. Каб пракарміць сясцёр, Буйвід даваў прыватныя ўрокі. Хадзіў у 3-ю Варшаўскую гімназію, але не скончыў яе. Здаўшы экзамен на атэстат сталасці, ў 1879 годзе ён паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага універсітэта.

Падчас вучобы выяўляў цікавасць да гісталогіі. Займаўся даследаваннем макроты чалавека. У 1885 годзе адправіўся ў Берлін, дзе вучыўся ў Роберта Коха, які адкрыў трыма гадамі раней узбуджальнікаў туберкулёзу. Праз год вярнуўся ў Варшаву і заснаваў першую ў Польшчы бактэрыялагічную лабараторыю. Ён скончыў медыцынскі факультэт і атрымаў дыплом 14 студзеня 1886 года.

У 1886 годзе адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў метады прыгатавання вакцыны супраць шаленства ў Луі Пастера. Вярнуўшыся дадому, ён адкрыў першы польскі цэнтр вакцынацыі з выкарыстаннем метаду Пастэра. Чытаў курсы па бактэрыялогіі сярод урачоў. У 1887 годзе апублікаваў свае лекцыі ў кнізе, якая ўстала першым польскім падручнікам па бактэрыялогіі. Працаваў таксама ў бактэрыялагічных лабараторыях Санкт-Пецярбурга і Адэсы.

У 1893 годзе пераехаў у Кракаў, дзе ўзначаліў кафедру гігіены ў Ягелонскім універсітэце. Неўзабаве арганізаваў там другую ў польскую пастэраўскую станцыю. Працягнуў даследаванне туберкулёзу. Ён першым у Польшчы атрымаў супрацьдыфтэрыйную сыроватку, наладзіў яе вытворчасць у Варшаве і Кракаве. Пазней пачаў вырабляць і іншыя сыроваткі. Чытаў у універсітэце курсы гігіены і бактэрыялогіі. У 1896 годзе ён быў абраны членам савета Кракава, спрыяў стварэнню сістэм водазабеспячэння і каналізацыі ў горадзе. У 18971907 гадах Буйвід быў дырэктарам Інстытута харчовых даследаванняў у Кракаве. У 1899 годзе ён стаў прафесарам гігіены і бактэрыялогіі. У 19041905 навучальным годзе стаў дэканам медыцынскага факультэта Ягелонскага універсітэта. У 1920 годзе завяршыў сваю працу ў Ягелонскім універсітэце і сышоў на пенсію. Нягледзячы на гэта, працягваў ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях.

Буйвід апублікаваў каля 400 навуковых прац, з іх каля 200 па бактэрыялогіі.

Буйвід сябраваў са стваральнікам эсперанта Людвікам Лазарам Заменгофам. На 8-м Сусветным кангрэсе эсперантыстаў у Кракаве ў 1912 годзе ён быў старшынёй аргкамітэта. У 1922 годзе на 1-м з'ездзе польскіх эсперантыстаў Буйвід быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнай федэрацыі эсперанта. У 1924 годзе ён аб'яднаў арганізацыі эсперантыстаў Польшчы. Ён таксама з'яўляўся рэдактарам выдання Pola Esperantisto. Быў абраны ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі урачоў эсперантыстаў.

У 1932 годзе памерла яго жонка, пасля чаго ён пачаў пісаць мемуары. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны яго сям'я падвергнулася рэпрэсіям, а самога Буйвіда перыядычна дапытвалі. Ён памёр 26 снежня 1942 года ў Кракаве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]