Олдржых Гуер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Олдржых Гуер
чэшск.: Oldřich Hujer
Oldřich Hujer (1880-1942).jpg
Дата нараджэння 25 лістапада 1880(1880-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1931(1931-03-21) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, мовазнавец, дэкан
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёзеф Зубаты
Ян Гебаўэр
Commons-logo.svg Олдржых Гуер на Вікісховішчы

О́лдржых Гу́ер (чэшск.: Oldřich Hujer; 25 лістапада 1880, Поцаржыцы-у-Турнава — 4 чэрвеня 1942, Прага) — чэшскі мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння пржыбрамскай гімназіі вучыўся на філасофскім факультэце Пражскага ўніверсітэта, па профілі індаеўрапейскага мовазнаўства. У 1905 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па профілі санскрыту, авесты і літаратуры на санскрыце пад кіраўніцтвам праф. Ё. Зубатага. Пасля кароткай працы ў гімназіях Часлава і Прага-Вінаградскай перайшоў у Карлаў універсітэт на пасаду дацэнта (1911), экстраардынарнага (1919), ардынарнага (1924) прафесараў, стаў пераемнікам праф. Ё. Зубатага. Член Чэшскага каралеўскага навуковага таварыства, Чэшскай акадэміі навук (1924) і ганаровы член Лонданскага філалагічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў славянскае мовазнаўства і гісторыю чэшскай мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін славянскіх моў да балцкіх, працэс вылучэння праславянскай мовы з індаеўрапейскай, асноўныя рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрапейскай мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў часопіса «Slavia» («Славія»).

На высновы праф. Гуера пра асобнае паходжанне беларускай мовы непасрэдна ад протаславянскай мовы спасылаўся Я. Станкевіч.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «D.-č./sb.»: Des recherches tchèques sur la linguistique comparée ainsi que sur la philologie hindoue et orientale, in: Revue des travaux scientifiques tchécoslovaques, Section Ière, Praha 1919: 115—122.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]