Фёдар Цярэнцьевіч Бібік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Цярэнцьевіч Бібік
Дата нараджэння 1910(1910)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1945(1945-05-05)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Інжынерныя
Званне яфрэйтар
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Фёдар Цярэнцьевіч Бібік (1910, в. Майская, цяпер у складзе Мазыра — 5 мая 1945) — сапёр сапёрнага ўзвода 215-га гвардзейскага стралковага палка, яфрэйтар, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

нарадзіўся 19 сакавіка 1910 года ў вёсцы Першамайская, Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. працаваў цясляром у калгасе, потым слесарам на нафтабазе станцыіі Мазыр.

У Чырвоную Армію прызваны Мазырскім райваенкаматам Палескай вобласці Беларускай ССР. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лютага 1944 года. асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны і на тэрыторыі Польшчы.

Сапёр сапёонага ўзвода 215га гвардзейскага палка гвардыі яфрэйтар Фёдар Бібік 5 ліпеня 1944 года паўднёвее горада Ковеля Валынскай вобласці Украіны пад агнём ворага зрабіў праход у драцяной загародзе, праз які прайшлі штурмавыя групы. Загадам камандзіра 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 045 ад 20 ліпеня 1944 гвардыі яфрэйтар Бібік Фёдар Цярэнцьевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені[1].

26 жніўня 1944 года у баях за пашырэнне плацдарму на левым беразе ракі Віслы, на паўднёвым захадзе ад горада Пулавы пад агнём ворага зрабіў праходы ў мінным полі для разведчыкаў. Загадам па 69-й арміі ад 19 кастрычніка 1944 года яфрэйтар Бібік Фёдар Цярэнцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

19 студзеня 1945 года пад варожым агнём зрабіў праходы каля горада Лодзь, абязшкодзіўшы 90 супрацьпяхотных і 50 супрацьтанкавых мін, чым спрыяў наступленню стралковых падраздзяленняў. У наступных баях, 24 красавіка 1945 года быў цяжка паранены. Памер ад ран у палявым шпіталі 2 мая 1945 года. Быў пахаваны ў вёсцы Хайнерсдорф. У пасляваенныя гады ў сувязі з правядзеннем прамысловага будаўніцтва, парэшткі Ф. Ц. Бібіка былі перапахаваны ў брацкую магілу на нямецкіх могілках у горадзе Швет, раён Швет, Зямля Брандэнбург[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 за мужнасць, адвагу і гераізм яфрэйтар Бібік Фёдар Цярэнцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені пасмяротна[1].

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр, Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]