Перайсці да зместу

Оскар Кольберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Кольберг
польск.: Oskar Kolberg
Дата нараджэння 22 лютага 1814(1814-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1890(1890-06-03)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юльюш Кольберг[d][4]
Род дзейнасці антраполаг, кампазітар, этнограф, этнолаг
Альма-матар
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар Кольберг (польск.: Oskar Kolberg; 22 лютага 1814, вёска Пшысуха, Апочынскі павет, Келецкае ваяводства — 3 чэрвеня 1890) — польскі этнограф, фалькларыст, кампазітар. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1875).

Пісаў паланэзы, мазуркі, кракавякі, рабіў апрацоўкі народных песень. Аўтар оперы «Кароль пастухоў» (1859). Збіраў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы на тэрыторыя сучасных Беларусі, Літвы і іншых краін.

«Народ».

У 1857—1890 выдаў працу «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы». У 1961—1990 убачыў свет яго «Поўны збор прац» у 68 тамах, у 52-м томе якога «Беларусь — Палессе» змешчаныя 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у наваколлі Мінску. У раздзеле «Народ» прыведзеныя выказванні даследчыкаў пра беларусаў, матэрыялы пра сацыяльнае і эканамічнае становішча беларускіх сялян. Большасць матэрыялаў О. Кольберг узяў з прац Э. Ажэшкі, П. Баброўскага, Р. Зянькевіча, Ю. Крашэўскага, А. Рыпінскага, Я. Тышкевіча, рукапісаў невядомых аўтараў.

Аўтар прац «Казкі з Палесся», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» (абедзве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, 1882—1891)[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Henryk Oskar Kolberg // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Oskar Kolberg // Musicalics
  3. а б Кольберг Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Catalog of the German National Library Праверана 15 красавіка 2024.
  5. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kolberg-henryk-oskar/ Праверана 30 жніўня 2022.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска.. — Мн. С. 554

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]