Отан Мікалаевіч Грабніцкі
Выгляд
Отан Мікалаевіч Грабніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1829 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1865 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Мікалай Грабніцкі[d] |
Маці | Паўліна з Друцкіх-Любецкіх[d] |
Бітвы/войны |
Отан Мікалаевіч Грабніцкі (12 сакавіка 1829, маёнтак Арэхаўна, Лепельскі павет — 19 студзеня 1865, Екацярынбург) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў маёнтку свайго бацькі Мікалая Антонавіча Грабніцкага.
З 1854 года ў арміі, за рэвалюцыйную дзейнасць заключаны на 2 гады ў Петрапаўлаўскую крэпасць, потым адпраўлены ў армію радавым[1].
У 1863 годзе камандаваў паўстанцкім атрадам у Віцебскай губерні. Асуджаны на 6 гадоў катаргі, памёр па дарозе ў Сібір[1].
Пасля смерці Отана маёнтак Арэхаўна быў набыты яго стрыечным братам Адамам Грабніцкім-Дактаровічам, вядомым біёлагам і памолагам[2].
Зноскі
- ↑ а б в Грабницкий Отан Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ↑ Василий Азоронок. За четверть века до катастрофы (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василий Азоронок. За четверть века до катастрофы (руск.)