Ота Мюлер (мастак)
| Ота Мюлер | |
|---|---|
| ням.: Otto Mueller | |
| | |
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1874[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 верасня 1930[1][2][…] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Maschka Mueller[d], Elsbeth Herbig-Mueller[d] і Elfriede Mueller[d][7] |
| Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графік, ілюстратар, літограф, настаўнік |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
| Уплыў | Франц фон Штук[4] |
| Уплыў на | Ян Цыбіс |
| Член у | |
Ота Мюлер (ням.: Otto Mueller; 16 кастрычніка 1874, Лібау, Сілезія — 24 верасня 1930, Брэслау) — нямецкі мастак, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму, член групы «Мост» з 1910 года.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1890—1894 гадах вывучаў літаграфію ў Гёрліцы. У 1894—1896 гадах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дрэздэне, пасля заканчэння паехаў з пісьменнікам Гаўптманам у Швейцарыю і Італію. У 1898—1899 гадах працягваў вывучэнне жывапісу ў Мюнхене ў фон Штука, затым вярнуўся ў Дрэздэн.
У 1908 годзе пераехаў у Берлін, пазнаёміўся з Лембрукам і Рыльке. У 1910 годзе член мастацкай групы «Мост», адзін з заснавальнікаў «Новага Сецэсіёна». У 1912 годзе прыняў удзел у кёльнскай выстаўцы «Зондэрбунд», ездзіў з Кірхнерам у Чэхію. У 1916—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны прызваны на ваенную службу, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Берлін.
У 1919 годзе — член «Рабочага савета для мастацтва»; прафесар Мастацкай акадэміі ў Брэслау (цяпер Уроцлаў). У 1924—1930 гадах здзейсніў шматлікія паездкі ў Далмацыю, Венгрыю, Румынію і Балгарыю. У 1937 годзе творы мастака нацысты аб’явілі прыналежнымі да «дэгенератыўнага мастацтва». З нямецкіх музеяў выдалены 357 яго карцін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Otto Mueller
- 1 2 Otto Mueller // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118737554 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- 1 2 Burt E. C. Dictionary of Erotic Artists. Painters, Sculptors, Printmakers, Graphic Designers and Illustrators — Jefferson, London: McFarland & Company, 2010. — ISBN 978-0-7864-4874-6
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.deutsche-biographie.de/118737554.html
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ва Уроцлаве
- Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
- Пахаваныя ва Уроцлаве
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі XIX стагоддзя
- Мастакі Германіі XX стагоддзя
- Графікі Германіі
- Гравёры Германіі
- Графікі XX стагоддзя
- Мастацкая група «Мост»
- Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
- Мастакі-пейзажысты Германіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны