Отражение

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Отражение
бел.: Адлюстраванне
Отражение (лагатып).jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, хард-рок
Гады 19782001
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Горад Мазыр
Мова песень руская мова
Склад Уладзімір Калеснікаў
Уладзімір Кліменка
Васіль Кандрацюк
Анатоль Марціновіч
Міхась Вусаў

«Отражение» (бел.: адлюстраванне, адбітак) — беларускі рок-гурт з Мазыра, створаны ў 1978 годзе.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны 10 лістапада 1978 года ў ДК пасёлка Пхоў, дзе сустрэліся гітарыст Уладзімір Кліменка і бас-гітарыст Васіль Кандрацюк. Да іх далучыліся ўдарнік Міхаіл Усаў і клавішнік Анатоль Марціновіч. Усім падабалася музыка, якую можна было пачуць з «варожых галасоў[ru]». Малады калектыў граў на танцах і вяселлях, зарабляючы грошы на інструменты, якія купляліся ў фарцоўшчыкаў.

Летам 1980 года замест Марціновіча ў групу прыйшоў новы клавішнік Генадзь Койфман. Вакалістам стаў 16-гадовы школьнік Уладзімір Калеснікаў, спеў якога пад гітару Кандрацюк пачуў выпадкова ў двары шматпавярховага дома. У хуткім часе Кліменка і Койфмана забралі на тэрміновую службу ў войска. Астатняя тройка на вызваленыя пасады запрасіла школьніка Сяргея Кудраўцава на клавішныя, скрыпача Мішу Брусаваніка на гітару. Да адкрыцця танцавальнага сезона 1980—1981 гадоў была зроблена новая праграма. Аснову склалі хіты заходніх рок-гуртоў. На хвалях поспеху гурт з мноства варыянтаў выбірае сабе назву.

Гурт рыхтаваўся прыняць удзел у штогадовым конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод ВІА, які праходзіў у пасялковым ДК (цяперашні тэатр ім. Мележа). На конкурсах гурт выступаў пад імем ВІА ДК «20 гадоў Перамогі», а «Отражение» было неафіцыйнай назвай. Музыкі пісалі тэксты песень самі, але прыпісвалі іх аўтарства вядомым афіцыйным паэтам, каб не выклікаць падазронасці ў кантралюючых органаў. На сваім першым гарадскім конкурсе група атрымала ад журы другое месца. У 1982 годзе вярнуліся з войска астатнія музыкі і гурт аднаўляецца ў сваім ранейшым складзе. Калектыў атрымаў прапанову з гарацкога ДК «Будаўнік», дзе музыкі ствараць сваю першую арыгінальную праграму.

У гэты ж перыяд з групай супрацоўнічаў вакаліст Леанід Конанаў. З 1984 года гурт стаў грунтавацца ў «Зале сямейных урачыстасцяў». С цягам часу і тэксты, і музыку пачынае пісаць Калеснікаў. Да 1985 года гурт набыў прафесійныя інструменты. За зімовы перыяд 1986 года спосабам «з бабіны на бабіну» былі запісаныя першыя творы.

У 1985 годзе ў Мазыры адбыўся канцэрт прыезжай спявачкі, акампанавалі якой маладыя і яшчэ невядомыя музыкі з будучага гурта «Арыя[ru]». У фінале канцэрта яны выканалі шэсць саіх твораў у стылі хэві-метал. Мазырскія музыкі пазнаёміліся і пагутарылі з гітарыстам Уладзімірам Халсцініным[ru] у яго гасцінічным нумары.

У жніўні 1986 года адбылося першае выступленне на Гомельскім ТБ у прамым эфіры. Абвешчаны ў 1986 годзе Першы моладзевы фестываль у Наваполацку быў падзеяй пра які марылі многія гурты. «Отражение» прайшлі скрозь сіта адборачных конкурсаў пры падтрымцы першага сакратара Гомельскага абкама УЛКСМ. Гурт у выніку заняў 1 месца сярод удзельнікаў фестываля. Пасля фестывалю на групу звярнулі ўвагу СМІ. Запісы гурта сталі з’яўляцца ў эфіры. У моладзевай газеце сталі з’яўляцца інтэрв’ю з удзельнікамі гурта, справаздачы аб іх выступах. Гурт быў удастоены гонару запісаць свой першы альбом на Рэспубліканскім радыё. З падвоенай энергіяй гурт распачаў працу над новай праграмай.

Восенню 1987 года гурт у складзе вялікай дэлегацыі выехаў на сваё першае замежнае выступленне. У польскім горадзе Яленя Гура на працягу сямі дзён хлопцы выступалі перад польскай моладдзю. У снежні таго ж года з поспехам выступілі на моладзевым фэсце Чэхаславакіі ў горадзе Страканіцы. У чэрвені 1988 года наспела патрэба пераходу гурта ў прафесійны статус, так як меліся прафесійныя інструменты, паўнавартасная канцэртная праграма, папулярнасць у Беларусі, досвед выступаў у краіне і за мяжой. Быў набыты апарат на 1500 Вт, наняты гукарэжысёр. Юрыдычна ўсё гэта аформілася, як кааператыў «Отражение». На Другім Наваполацкім фестывалі гурт выступаў як запрошаны госць і пляцоўка, дзе выступалі госці, агучвалася апаратурай гурта. Новая праграма была абкатана і атрымала цэльны, завершаны выгляд.

У канцы 1988 года гурт запісвае свой другі альбом «В пещере горного короля» (бел.: У пячоры горнага караля) у Маскве на студыі Чарнаўскага. Гурт прыйшоў да высновы, што патрэбна ўласная студыя. Памяшканне былога клуба НПЗ «Квецень» у верасні 1989 года набыло гэты статус. Па выхадных гурт даваў канцэрты, выступаў на фестывалях, у ТБ праграмах. Рамонт студыі скончыўся да чэрвеня 1990 года. Са старымі сябрамі з «Арыі» гурт дамовіўся зрабіць сумесную гастроль па Беларусі, менавіта па Гродзенскай вобласці. У Гродне на першым канцэрце на разагрэве маскоўскага гурта былі выкананы такія хіты, як «Мы ​​там, где льют металл», «В пещере горного короля», «Мы должны». Набыла вядомасць таксама і выступленне ў Слоніме.

Апошні дыск «Держись, я с тобой!» (бел.: Трымайся, я з табой!) выйшаў у Аўстрыі ў 2001 годзе. Праз некалькі гадоў «Отражение» з рок-гурта пераўтварылася ў камерцыйную фірму «АРТ-Студыя», якую ўзначаліў Кліменка.[2]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 — «Мы там, где льют металл!»
  • 1988 — «В пещере горного короля»
  • 1990 — «Live in Grodno»
  • 1993 — «Goodbye USSR»
  • 1995 — «Live In Studio»
  • 2001 — «Держись, я с тобой»

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Калеснікаў — вакал, гітара
  • Уладзімір Кліменка — лідар-гітара
  • Васіль Кандрацюк — бас-гітара
  • Анатоль Марціновіч — клавішныя
  • Міхась Вусаў — барабаны

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Кнышчук — барабаны (1991—1994)

Зноскі

  1. Наши Земляки — группа Отражение, Мозырь (руск.) . Мозырь XX век. Праверана 17 кастрычніка 2019.
  2. Ирина  АЛЕНИНА. Владимир КОЛЕСНИКОВ: «Я люблю все настоящее» (руск.) . Жыццё Палесся (13 жніўня 2013). Праверана 19 кастрычніка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]