Паала Джэнцілоні
Паала Джэнцілоні італ.: Paolo Gentiloni Silveri | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
12.12.2016 — 01.06.2018 | |||
Прэзідэнт | Серджа Матарэла (з 3 лютага 2015) | ||
Папярэднік | Матэа Рэнцы | ||
Пераемнік | Джузэпэ Контэ | ||
| |||
31 кастрычніка 2014 — 12 снежня 2016 | |||
| |||
17 мая 2006 — 6 мая 2008 | |||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | laurea magistrale[d] | ||
Дзейнасць | палітык, журналіст | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 22 лістапада 1954 Рым | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Па́ала Джэнціло́ні Сільве́ры (італ.: Paolo Gentiloni Silveri, МФА: [ˈpaːolo dʒentiˈloːni]; нар. 22 лістапада 1954, Рым) — італьянскі палітык, старшыня Савета міністраў Італіі (2016—2018).
Міністр сувязі ў другім урадзе Продзі (2006—2008), міністр замежных спраў ва ўрадзе Рэнца (2014—2016).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паала Джэнцілоні нарадзіўся ў старадаўняй шляхетнай сям’і (яго продак, лідар Каталіцкага саюза выбаршчыкаў граф Вінчэнца Атарына Джэнцілоні, у 1913 годзе заключыў з прэм’ер-міністрам Джавані Джоліці так званы «пакт Джэнцілоні-Джоліці», які дазволіў практыкуючым католікам уключыцца ў палітычнае жыццё Італіі насуперак забароне Папы Рымскага Пія IX)[1]. Скончыў Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца, дзе вывучаў паліталогію[2], прафесійны журналіст. Пачаў праяўляць палітычную актыўнасць яшчэ ў перыяд навучання ў рымскім ліцэі імя Торквато Тасс (Liceo ginnasio Torquato Tasso) і ва ўніверсітэце.
У разгар «свінцовых сямідзесятых» Джэнцілоні адышоў ад ультралевыя рухаў. Адзінаццаць гадоў займаўся журналістыкай, у тым ліку супрацоўнічаў у тыднёвіку Fronte popolare («Народны фронт»), затым у Pace e guerra («Мір і вайна») — часопісе заснавальнікаў Il Manifesto Лучаны Кастэліна і Мікеланджэла Натарыяні (Michelangelo Notarianni). У 1984 годзе далучыўся да экалагічнага руху, кіраваў «La nuova ecologia» — перыядычным выданнем арганізацыі Legambiente, у той жа перыяд пазнаёміўся з Франчэска Рутэлі[3]. У 1993 годзе прыняў удзел у выбарчай кампаніі Рутэлі, які змагаўся за пасаду мэра Рыма. Пасля яго перамогі Паала Джэнцілоні сем гадоў працаваў прэс-сакратаром мэра, а таксама асэсаром рымскай мэрыі па турызме і падрыхтоўцы да святкавання Тысячагоддзя ў 2000 годзе[4].
Міністр замежных спраў ва ўрадзе Рэнца[правіць | правіць зыходнік]

31 кастрычніка 2014 года Паала Джэнцілоні прызначаны міністрам замежных спраў Італіі ў сувязі з уступленнем Федэрыкі Магерыні на пасаду вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі[5].
Прэм’ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]
11 снежня 2016 года прэзідэнт Італіі Серджо Маттарелла даручыў Джэнцілоні фарміраванне новага ўрада пасля адстаўкі Матэа Рэнца[6].
12 снежня 2016 года ўвечары сфармаваў урад і ўступіў у пасаду[7].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты на Эмануэле Маўра (архітэктар), няма дзяцей. Любіць лірычную музыку, гуляе ў тэніс і покер, добра ведае англійскую, французскую і нямецкую мовы, апранаецца кансерватыўна, перамяшчаецца па горадзе ў асноўным пешшу. Любімае выслоўе: «Мы — пакаленне, якое ў васемнаццаць гадоў паводзіла сябе, нібы ў сорак, але затым так і не пагадзілася з тым, што яму споўнілася сорак адзін» (Васкес Монтальбан)[3].
Зноскі
- ↑ Piero Schiavazzi Paolo Gentiloni, il ministro che conosce l'ecclesialese. 100 anni dopo un nuovo "Patto Gentiloni" tra governo e chiesa? (італ.) . Huffington Post (4 лістапада 2014). Праверана 3 лютага 2015.(італ.) . Huffington Post (2014-11-04). Праверана 3 лютага 2015.
- ↑ Gianna Fregonara Università «La Sapienza»: sfide, titoli e speranze (італ.) . Corriere della Sera (15 верасня 2015). Праверана 12 снежня 2016.(італ.) . Corriere della Sera (2015-09-15). Праверана 12 снежня 2016.
- ↑ 3,0 3,1 Giorgio Dell’Arti, Maria Elena Ribezzo Paolo Gentiloni (італ.) . Cinquantamila Giorni. Corriere della Sera (3 лістапада 2014). Праверана 7 лістапада 2014.(італ.) . Cinquantamila Giorni. Corriere della Sera (2014-11-03). Праверана 7 лістапада 2014.
- ↑ Paolo Gentiloni (італ.) . Roma Today (19 сакавіка 2013). Праверана 1 лістапада 2014.(італ.) . Roma Today (2013-03-19). Праверана 1 лістапада 2014.
- ↑ Esteri, Gentiloni nuovo ministro. «Scelta fatta nelle ultimissime ore» (італ.) . Corriere della Sera (31 кастрычніка 2014). Праверана 31 кастрычніка 2014.(італ.) . Corriere della Sera (2014-10-31). Праверана 31 кастрычніка 2014.
- ↑ Francesca Schianchi Gentiloni incaricato di formare il nuovo governo: “Faciliterò l’iter della nuova legge elettorale” (італ.) . la Stampa (11 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.(італ.) . la Stampa (2016-12-11). Праверана 11 снежня 2016.
- ↑ Gentiloni ha accettato l’incarico, nasce il suo governo . Alfano agli Esteri, Minniti all’Interno, Boschi sottosegretario (італ.) . la Stampa (12 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2016.(італ.) . la Stampa (2016-12-12). Праверана 12 снежня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Паало Джентилони стал новым министром иностранных дел Италии. РИА Новости (31 кастрычніка 2014). Праверана 7 лістапада 2014.
- Джентилони надеется, что разногласия между РФ и ЕС будут преодолены. РИА Новости (1 чэрвеня 2015). Праверана 1 чэрвеня 2015.
- Глава МИД Италии Паало Джентилони: затянувшаяся война в сердце Европы никому не нужна. ТАСС (31 мая 2015). Праверана 1 чэрвеня 2015.
- Paolo Gentiloni (італ.) . Partito Democratico. Праверана 31 кастрычніка 2014.(італ.) . Partito Democratico. Праверана 31 кастрычніка 2014.