Джуліяна Амата
Джуліяна Амата Giuliano Amato | |||
![]() | |||
Джуліяна Амата | |||
| |||
---|---|---|---|
28 чэрвеня 1992 — 28 красавіка 1993 | |||
Папярэднік: | Джуліа Андрэоці | ||
Пераемнік: | Карла Адзельё Чампі | ||
| |||
25 красавіка 2000 — 11 чэрвеня 2001 | |||
Папярэднік: | Масіма Д'Алема | ||
Пераемнік: | Сільвіа Берлусконі | ||
Партыя: | Сацыялістычная партыя, Дэмакратычная партыя | ||
Адукацыя: | |||
Дзейнасць: | палітык, юрыст, суддзя, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы: | |||
Член у: | |||
Нараджэнне: | 13 мая 1938 (81 год) Турын | ||
Жонка: | Дыяна Вінчэнці | ||
Дзеці: | сын: Ларэнца дачка: Эліза | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Джулія́но Ама́та (італ.: Giuliano Amato; нар. 13 мая 1938, Турын, Італія) — італьянскі палітык, двойчы Старшыня Савета міністраў Італіі. Таксама ён быў віцэ-старшынёй Канвенцыі за будучыню Еўропы, якая распрацавала Еўрапейскую канстытуцыю.
Амата нарадзіўся ў Турыне, але вырас у Таскане. У 1960 ён скончыў Пізанскі ўніверсітэт, атрымаўшы юрыдычную адукацую, і стажыраваўся да 1963 у Калумбійскім універсітэце. Пасля выкладчыцкай працы ва ўніверсітэтах Мадэны, Перуджы і Фларэнцыі ён у 1975—1997 быў прафесарам італьянскага і параўнальнага канстытуцыйнага права ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца.
Яшчэ ў 1958 уступіўшы ў Італьянскую сацыялістычную партыю, ён у 1983—1993 быў дэпутатам парламента. Ва ўрадзе свайго аднапартыйца Бетына Краксі ён у 1983—1987 займаў пасаду малодшага дзяржаўнага сакратара па справах прэм'ер-міністра, у 1987—1988 намесніка прэм'ер-міністра, у 1987—1989 міністра фінансаў. У чэрвені 1992 — красавіку 1993 Амата быў Старшынёй Савета Міністраў Італіі. У перыяд яго кіравання адбыўся карупцыйны крызіс, які прывёў да значных змен у палітычным жыцці Італіі. Амата быў вымушаны прыняць закон, які перадаваў расследаванне спраў аб карупцыі ў рукі падкантрольнай ураду паліцыі, але незадаволенасць насельніцтва прывяло да таго, што прэзідэнт Італіі Оскар Луіджы Скальфара адмовіўся яго падпісаць. У той жа час урад Амата правёў дзве дэвальвацыі ліры, якія прывялі да выключэння Італіі з Еўрапейскай валютнай сістэмы за рэзкае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту, аднак спрыялі наступнаму ўвядзенню еўра. Амата пазбег карупцыйнага скандалу, які закрануў кіраўніка ІСП Краксі, але вымушаны быў сысці ў адстаўку і з палітыкі. У 1994—1997 ён кіраваў антыманапольным камітэтам.
У 1998 Амата ўвайшоў ва ўрад Масіма Д'Алемы, стаўшы ў ім міністрам істытуцыянальных рэформаў, а ў снежні 1999 — сакавіку 2000 быў міністрам фінансаў. У красавіку 2000 — маі 2001 Амата зноў займаў пасаду старшыні Савета Міністраў, праводзячы рэформы, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзмацненне сацыяльнай абароны. Пасля паражэння левых сіл на парламенцкіх выбарах Амата і экс-прэм'ер-міністр Бельгіі Жан-Люк Дэханэ былі запрошаны стаць намеснікамі Валеры Жыскар д'Эстэна, які ўзначальваў камісію па распрацоўцы Еўрапейскай канстытуцыі. Таксама ў 2001—2006 ён быў членам Сената ад Тасканы. У 2006 ён быў ізноў абраны ў Палату дэпутатаў і стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі. У 2008 на чарговых парламенцкіх выбарах Амата не стаў ізноў займаць дэпутацкае крэсла.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|
- Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Турыне
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Міністры ўнутраных спраў Італіі
- Міністры замежных спраў Італіі
- Міністры фінансаў Італіі
- Прэм’ер-міністры Італіі
- Выкладчыкі Фларэнційскага ўніверсітэта
- Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)
- Члены Італьянскай сацыялістычнай партыі