Джузэпэ Контэ
| Джузэпэ Контэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Giuseppe Conte | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Серджа Матарэла | ||||||
| Папярэднік | Паала Джэнцілоні | ||||||
| Пераемнік | Марыа Драгі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 жніўня 1964 (61 год) Вальтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія |
||||||
| Імя пры нараджэнні | італ.: Giuseppe Conte | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва[1] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Джузэпэ Контэ (італ.: Giuseppe Conte; нар. 8 жніўня 1964, Вольтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія) — італьянскі юрыст і палітык. Старшыня Савета міністраў Італіі з 1 чэрвеня 2018 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1988 годзе скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца. У 1992—1993 гадах Контэ быў стыпендыятам Нацыянальнага навукова-даследчага савета, праходзіў навучанне ў Ельскай школе права, Універсітэце Дзюкейна, Міжнародным інстытуце культуры ў Вене. Пазней ён таксама вучыўся ў Гіртан каледжы (Кембрыдж), Нью-Ёркскім універсітэце і Сарбоне.
Працаваў у Мальтыйскім універсітэце, выкладае прыватнае права у Фларэнційскім універсітэце і Універсітэце імя Гвіда Карлі ў Рыме. Член Камітэта па культуры ў эканамічнай арганізацыі «Конфіндустрыя». У 2013 г. Палатай дэпутатаў абраны ў Савет прэзідыума адміністрацыйнай юстыцыі.
Падчас выбарчай кампаніі ў 2018 годзе быў прапанаваны на пасаду міністра дзяржаўнага кіравання лідарам «Руху пяці зорак» Луіджы Дзі Маё.
21 мая 2018 года стаў кандыдатам у прэм’ер-міністры ад «Руху пяці зорак» і «Лігі Поўначы».[3]. 1 чэрвеня 2018 года быў абраны прэм’ерам.
Зноскі
- ↑ Conte a Salvini: il tuo uso dei simboli religiosi offende i credenti e la laicità dello Stato — AGI, 2019. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ CONTE GIUSEPPE
- ↑ Giuseppe Conte, un giurista per il «del governo cambiamento» RAI News