Паанга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паанга (код ISO 4217 — TOP, сімвал — T$) — грашовая адзінка Каралеўства Тонга, часам называецца «танганскі долар» ці «долар Тонга». 1 паанга складаецца з 100 сеніці (цэнтаў). Афіцыяльная валюта каралеўства з 1967 года, пасля замены ім танганскага фунта (курс абмена: 1 фунт = 2 паанга).

У звароце знаходзяцца манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 сеніці, 1 і 2 паанга, і таксама купюры наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 паанга. Манеты 1 і 2 сеніці паступова выходзяць са звароту праз інфляцыю ў краіне.

Курс паанга прывязаны да карзіны валют, якая складаецца з аўстралійскага і новазеландскага долараў, долара ЗША і японскай іены.

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе эмітаваны банкноты наміналам 1/2, 1, 2, 5 і 10 паанга з выявай каралевы Салотэ Тупоў III. З 1974 года на банкнотах выяўляўся кароль Таўфа'ахаў Тупоў IV. Купюра 1/2 паанга выпускалася да 1983 года. У 1985 годзе ўпершыню ўведзена банкнота ў 20 паанга, у 1988 годзе — 50 паанга. У 1995 годзе выйшла серыя з новым дызайнам банкнот наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 паанга. На аверсе банкнот увесь тэкст надрукаваны на мове Тонгі, у цэнтры партрэт караля Таўфа'ахаў Тупоў IV. На рэверсе тэкст на англійскай мове і выявы памятнікаў Тонгі -- Хаамонга-а-Маўі Трылітон, Каралеўскі палац, Банк развіцця Тонгі, Порт Ваваў. У 2008—2009 гадах эмітавана новая серыя з іншым дызайнам банкнот (з партрэтам новага караля Джорджа Тупоў V) наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 паанга.

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

Манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сеніці і 1 паанга ўпершыню выпушчаны у 1967 годзе. Манеты 1 і 2 сеніці чаканіліся з бронзы з дабаўкай мельхіёра, 50 сеніці і 1 паанга былі выпушчаны абмежаванай партыяй. Манета 1 паанга чаканілася ў форме прамавугольніка з закругленымі вугламі, манета 50 сеніці з 1974 года чаканілася ў форме дванадцацівугольніка. На аверсах манет 1967 года быў партрэт каралевы Салотэ Тупоў III, а на рэверсах — гіганцкія чарапахі, снапы і зоркі. З 1968 года на аверсах сталі чаканіць партрэт караля Таўфа'ахаў Тупоў IV у профіль, а з 1975 партрэт караля Таўфа'ахаў Тупоў IV у ваеннай форме, з тварам у анфас, і слова TONGA. На рэверсах з 1975 года чаканіліся намінал манеты і надпіс «Fakalahi meakai» («вырабляць болей прадуктаў харчавання») вакол выяў прадуктаў харчавання (кароў, рыбы і г. д.). У 1978 годзе выпушчана юбілейная серыя у гонар 60-годдзя караля Таўфа'ахаў Тупоў IV. З 1981 года выпускалася серыя у гонар Міжнароднага Дня Харчавання (World Food Day), дызайна італьянскага скульптара Sergio Giandomemco.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]