Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера
Выгляд
(Пасля перасылкі з Іенскі ўніверсітэт)
| Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера (FSU Jena) | |
|---|---|
| Friedrich-Schiller-Universität Jena | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Friedrich-Schiller-Universität Jena |
| Міжнародная назва | Friedrich Schiller University of Jena |
| Заснаваны | 1558 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Клаўс Дыке |
| Студэнты | 19 284 (лета 2008) |
| Прафесары | 338 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ена, Цюрынгія, Германія |
| Сайт | www.uni-jena.de |
Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера (ням.: Friedrich-Schiller-Universität Jena, скар. FSU Jena; лац. Alma mater jenensis) — вядомы ўніверсітэт у невялікім Цюрынгскім гарадку Ена. У 1934 годзе атрымаў імя нямецкага пісьменніка Фрыдрыха Шылера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ідэя стварэння ўніверсітэта ў Ене прыйшла курфюрсту Іаану-Фрыдрыху Вялікадушнаму ў 1547 годy, калі ён быў захоплены імператарам Карлам V. План быў рэалізаваны трыма яго сынамі. 2 лютага 1558 г. імператар Фердынанд I сваёй граматай пацвердзіў заснаванне ўніверсітэта ў Ене.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]У Енскім універсітэце навучанне праводзіцца на дзесяці факультэтах:
- тэалагічным;
- юрыдычным;
- эканамічным;
- філасофскім;
- сацыяльных і паводніцкіх навук;
- матэматыкі і інфарматыкі;
- фізіка-астранамічным;
- хіміка-геалагічным;
- біёлага-фармацэўтычным;
- медыцынскім.