Павел Ананьевіч Крыванос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Ананьевіч Крыванос
Дата нараджэння 1920(1920)
Месца нараджэння в. Альхоўка, Клічаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 23 чэрвеня 1944(1944-06-23)
Месца смерці Віцебская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19411945
Званне Шаблон:СССР, Младшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Павел Ананьевич Крыванос (19201944) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Крыванос нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Альхоўка(цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу. У 1941 годзе Крыванос быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года малодшы лейтэнант Павел Крыванос камандаваў узводам 253-га інжынерна-танкавага палка 4-й штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады 3-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Беларускай аперацыі[1].

23 чэрвеня 1944 года ўзвод Крываноса удзельнічаў у разгроме нямецкай групоўкі, якая апынулася ў акружэнне на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларускай ССР. Калі яго танк камандзіра быў атакаваны варожай штурмавой гарматай, Крыванос закрыў яго сваім танкам, цаной свайго жыцця спасшы яго. Пахаваны ў вёсцы Скрыдлева Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года малодшы лейтэнант Павел Крыванос пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Крываноса усталяваны абеліск у Скрыдлёва, названая вуліца ў Клічаве[1], яго імя носіць ААШ №1 горада Клічава, а насупраць старога будынка школы ўстаноўлены бюст П.А. Крываноса.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Кривонос Павел Ананьевич (руск.) . AZ Library. Праверана 17 верасня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Павел Ананьевіч Крыванос на сайце «Героі краіны»