Павел Антонавіч Левановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Антонавіч Левановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 лістапада 1914(1914-11-03)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 снежня 1943(1943-12-20) (29 гадоў)
Пахаванне:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік
Мова твораў: беларуская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Павел Антонавіч Левановіч (3 лістапада 1914, вёска Мазалава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 20 снежня 1943) — беларускі празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік паходаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1940) працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, удзельнічаў у мсціслаўскім падполлі. У 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях, быў паранены. Памёр ад ран 20.12.1943 г[1]. Пахаваны ў брацкай магіле на вайсковых могілках в. Старына Горацкага раёна[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарысы і апавяданні пачалі з'яўляцца ў друку ў 1934 г. Выступаў таксама з вершамі. У 1938 г. выйшла кніга апавяданняў для дзяцей «Дружба». У 1940 г. падрыхтаваў зборнік апавяданняў, рукапіс загінуў у вайну. Восенню 1943 г. змяшчаў матэрыялы ў франтавым друку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павел Антонавіч Левановіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.