Павел Валер’евіч Дураў
Павел Валер’евіч Дураў | |
---|---|
руск.: Павел Валериевич Дуров | |
![]() | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1984 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Valery Durov[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Павел Валер'евіч Дураў (10 кастрычніка 1984, Ленінград) — расійскі прадпрымальнік, праграміст, рублёвы мільярдэр, адзін са стваральнікаў сацыяльнай сеткі Вконтакте і аднайменнай кампаніі. Былы генеральны дырэктар Вконтакте (2006—2014)[2]. У студэнцкія гады лаўрэат стыпендый Прэзідэнта РФ і Урада РФ, трохразовы лаўрэат Патанінскай стыпендыі. На дадзены момант знаходзіцца за мяжой і не збіраецца вяртацца ў Расію.
У 2001 годзе з адзнакай скончыў Акадэмічную гімназію. У 2006-м — Філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская філалогія і пераклад» з чырвоным дыпломам. Годам раней скончыў прафесійную падрыхтоўку на Факультэце ваеннага навучання СПбДУ па спецыялізацыі «Прапаганда і псіхалагічная вайна», пасля заканчэння якой атрымаў званне лейтэнанту запасу. Адразу па заканчэнні ВНУ ён стварыў «УКантакце», найбуйнейшую на дадзены момант сацыяльную сетку ў Расіі. На 2011 год Дураў, які валодае маёмасцю ў 7,9 мільярда рублёў, займаў 350-е месца ў рэйтынгу расійскіх мільярдэраў.
Павел з'яўляецца вегетарыянцам і прытрымліваецца лібертарыянскіх палітычных поглядаў. Дурава называюць расійскім Маркам Цукербергам, а таксама часта крытыкуюць за яго эксцэнтрычныя выхадкі і выказванні. 19 лістапада 2012 выйшла кніга Мікалая Конанава «Код Дурава», якая апісвае станаўленне «УКантакце» і яе стваральніка; на яе экранізацыю ўжо набыла правы кампанія AR Films.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Вконтакте
- Прадпрымальнікі Расіі
- Праграмісты Расіі
- Постаці Рунэту
- Лібертарыянцы
- Мільярдэры Расіі
- Заснавальнікі сацыяльных сетак
- Выпускнікі Акадэмічнай гімназіі СПБДУ
- Інтэрнэт-прадпрымальнікі