Павел Выпых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Выпых
польск.: Paweł Wypych
Павел Выпых
Павел Выпых
Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзідэнта
30 красавіка 2009 — 10 красавіка 2010
Прэзідэнт Лех Качынскі
Кіраўнік урада Дональд Туск
Кіраўнік Аддзела сацыяльнага забеспячэння
1 чэрвеня 2007 — 26 лістапада 2007
Прэзідэнт Лех Качынскі

Нараджэнне 20 лютага 1968(1968-02-20)
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10) (42 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Званне ваявода
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Выпых (польск.: Paweł Wypych; 20 лютага 1968, Отвацк —10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 19871999 гадах працаваў у скаўцкім руху.[1] У 19902003 гадах быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадской адміністрацыі. У 19961999 гадах быў асістэнтам кафедры крыміналогіі Інстытуту прававых даследаванняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям'і. З 2002 года ўзначальваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 20052006 гадах быў сакратаром стану (намеснікам міністра) ў Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм'ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забеспячэння. У 20072009 гадах быў саветнікам прэзідэнта, а з 2009 года — мзяржаўны сакратаром (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзідэнта.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэння Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі