Перайсці да зместу

Латвійская акадэмія мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акадэмія мастацтваў Латвіі)
Латвійская акадэмія мастацтваў
лат.: Latvijas Mākslas akadēmija
Арыгінальная назва лат.: Latvijas Mākslas akadēmija
Міжнародная назва англ.: Art Academy of Latvia
Заснаваны 1919
Рэарганізаваны 1940, 1944, 1988
Краіна
Размяшчэнне Рыга
Сайт lma.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Латвійская акадэмія мастацтваў (лат.: Latvijas Mākslas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным будынку былой камерцыйнай школы (архітэктар Вільгельмс Бокслафс). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць змест і формы навучання, напрамкі навукова-даследчай работы і іх сутнасць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучання і толькі на латышскай мове на працягу ўсяго існавання акадэміі.

Падчас навучання ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені:

Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучанне ў пяці аддзелах - візуальнага мастацтва, візуальнай пластыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных медыя і мастацтвазнаўства, якія а'ядноўваюць 14 падсектараў:

  • Аддзел візуальных мастацтваў - жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва;
  • Аддзел візуальнай пластыкі - скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды;
  • Аддзел дызайну - функцыянальны дызайн, дызайн металу, экалагічнае мастацтва;
  • Аддзел аўдыявізуальных медыя-мастацтва - візуальная камунікацыя, сцэнаграфія;
  • Аддзел гісторыі мастацтва - гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.