Перайсці да зместу

Генадзь Сцяпанавіч Грак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Сцяпанавіч Грак
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 жніўня 1938(1938-08-25) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Жанна Геннадзеўна Грак[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, графік, дзеяч мастацтваў
Месца працы
Жанр экслібрыс
Вучоба
Уплыў Павел Любамудраў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Сцяпанавіч Грак (25 жніўня 1938, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.

19561961 — Мінскае мастацкае вучылішча.

19701976 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi.

З 1967 пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.

З 1977 — член Саюзу мастакоў Беларусі.

Выкладаў на кафедры графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута.

З 1989 узначальвае Беларускі народны клуб экслібрысістаў.

Выканаў больш 600 экслібрысаў, прысвячаных не толькі гістарычным асобам — Францыску Скарыну, Сяргею Ясеніну, Тарасу Шаўчэнку, але і для сучасных пісьменнікаў, мастакоў, лекараў і настаўнікаў.

Эстампы, кніжныя ілюстрацыі, графіка малых формаў і экслібрысы Грака экспанаваліся ў ЗША, Англіі, Бельгіі.

Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[2].

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 10 красавіка 2024.
  2. (недаступная спасылка) Книжные знаки Геннадия Грака (руск.)(недаступная спасылка)