Павел Мацвеевіч Мешчаракоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Мацвеевіч Мешчаракоў
Дата нараджэння 13 снежня 1912(1912-12-13)
Месца нараджэння в. Парцы, Кадошкінскі раён, Мардовія
Дата смерці 1 мая 1989(1989-05-01) (76 гадоў)
Месца смерці Гомель
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19351967 (з перарывам)
Званне
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Павел Мацвеевіч Мешчаракоў (19121989) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Мешчаракоў нарадзіўся 13 снежня 1912 года ў вёсцы Парцы (цяпер — Кадошкінскі раён Мардовіі). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У 19351937 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў бухгалтарам у Туркменскай ССР. У маі 1942 года Мешчаракоў паўторна быў прызваны ў армію. У снежні таго ж года ён скончыў Харкаўскае артылерыйскае вучылішча. З сакавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу. У баях быў паранены[1].

Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Павел Мешчаракоў камандаваў артылерыйскім узводам 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Мешчаракоў з перадавой групай пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, знішчыўшы вялікую колькасць агнявых кропак праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Павел Мешчаракоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2205[1].

Пасля заканчэння вайны Мешчаракоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў спачатку ў Рыбінску, затым у Гомелі. Памёр 1 мая 1989 года, пахаваны ў Гомелі[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.