Павел Міхайлавіч Яўсеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Яўсеенка
Поўнае імя Павел Міхайлавіч Яўсеенка
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1980(1980-10-30)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Беларусь
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Маладзечна 24 (3)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 21 (3)
2001—2003 Беларусь Камунальнік (Слонім) 64 (11)
2004 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 30 (11)
2005 Беларусь Хімік (Светлагорск) 27 (4)
2006—2007 Беларусь Мінск 44 (6)
2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 5 (0)
2008—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 40 (1)
2010—2012 Беларусь Гомель 66 (1)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 22 (1)
2014—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 58 (3)
2016 Беларусь Тарпеда (Мінск) 13 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
2019—2020 Латвія Елгава трэнер
2021 Беларусь Беларусь трэнер
2021—2022 Беларусь Беларусь (жан.) трэнер
2022— Беларусь Беларусь трэнер
2024— Беларусь АБФФ U-17
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2024.

Павел Яўсеенка (нар. 30 кастрычніка 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезона атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезона 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У студзені 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.

Па выніках сезона 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.

У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон[7], аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра»[8].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[9]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[11].

З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[12].

У кастрычніку 2021 года часова ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых з-за хваробы трэнераў, а неўзабаве стаў трэнерам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 года зноў апынуўся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай[13]. У верасні 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса[14]. У пачатку 2024 года стаў таксама галоўным трэнерам каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[15][16][17].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[18].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д1 Маладзечна Беларусь 24 3
2000 Д3 РШВСМ-Алімпія Беларусь 21 3
2001 Д2 Камунальнік Беларусь 8 2
2002 Д2 Камунальнік Беларусь 28 5
2003 Д2 Камунальнік Беларусь 28 4
2004 Д2 Граніт Беларусь 30 11
2005 Д2 Хімік Беларусь 27 4
2006 Д2 Мінск Беларусь 26 6
2007 Д1 Мінск Беларусь 18 0
2008 (1) Д1 Савіт Беларусь 5 0
2008 (2) Д1 Тарпеда (Жодзіна) Беларусь 14 0
2009 Д1 Тарпеда (Жодзіна) Беларусь 26 1
2010 Д2 Гомель Беларусь 29 1
2011 Д1 Гомель Беларусь 31 0
2012 Д1 Гомель Беларусь 6 0
2013 Д1 Славія Беларусь 22 1
2014 Д2 Граніт Беларусь 25 2
2015 Д1 Граніт Беларусь 20 0
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 13 0
2016 (2) Д2 Тарпеда (Мінск) Беларусь 13 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Evseenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евсеенко перешел в «Славию» (руск.). footballtop.ru (17 студзеня 2013). Праверана 11 красавіка 2024.
  3. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  5. Трухов и Евсеенко покинули «Гранит» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Узмацненне мінскага Тарпеда . by.tribuna.com.
  7. Евсеенко продлил контракт с минским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Эдуард Тучинский и Павел Евсеенко вошли в тренерский штаб "Шахтера" (руск.). football.by (26 студзеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
  9. Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера" (руск.). football.by (10 ліпеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
  10. Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
  11. Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же? (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  12. Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 11 красавіка 2024.
  13. Павел Евсеенко вошел в тренерский штаб национальной сборной Беларуси (руск.). football.by (23 сакавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2024.
  14. Стал целиком известен тренерский штаб Карлоса Алоса в сборной Беларуси (руск.). football.by (6 верасня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.
  15. Евсеенко о сборной Беларуси (U-19) в Д2: "Права на игроков продолжат принадлежать клубам" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  16. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  17. Вот тебе и дети! Юношеская команда БФФ — творец главной сенсации 1-го тура первой лиги (руск.). football.by (7 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  18. Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.