Павел Навара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Павел (Павал) Навара (17 верасня 1927, в. Купіск, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 24 мая 1983) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Нарадзіўся на Навагрудчыне. У 1942—44 вучыўся ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. З вясны 1944 быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. У верасні 1944 здаўся ў палон амерыканцам ля в. Клэрваль (Францыя) і пазней далучыўся да 2-га Польскага корпусу. Па сканчэнні падафіцэрскай школы ў Сан-Базыліё на поўдні Італіі браў удзел у баявых дзеяннях на поўначы Апенінаў. У жніўні 1946 прыбыў у Вялікабрытанію, дзе стаў адным з заснавальнікаў ЗБВБ і рэгулярна абіраўся ў Галоўную ўправу арганізацыі. Быў таксама сябрам ЗБК (ад 1949) і БХАА «Жыцьцё» (ад 1948). У 1952 скончыў факультэт матэматыкі, хіміі і фізікі Лонданскага ўніверсітэту. Працаваў хімікам у лонданскіх лабараторыях. У 1954 быў адным з ініцыятараў стварэньня Англа-беларускага таварыства. У Галоўнай управе ЗБВБ часта абіраўся на пасаду (1954, 1957, 1966—70), а таксама доўгі час у 1970-х быў сакратаром арганізацыі. Памёр і пахаваны ў Лондане на St. Pancras cemetery.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.