Павел Нарушэвіч
Павел Нарушэвіч | |
---|---|
польск.: Paweł Naruszewicz | |
| |
|
|
Смерць | 1544 ці 1544 |
Род | Нарушэвічы |
Бацька | Войтка Нарушэвіч[d] |
Дзеці | Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч і Мікалай Ян Нарушэвіч |
Дзейнасць | дыпламат |
Павел Нарушэвіч (? — 1544) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. З роду Нарушэвічаў, сын Войткі Нарушэвіча.
Лацінскі пісар канцылярыі ВКЛ у 1516—1524 і з 1532, дзяржаўца відзенскі і ашмянскі, пасля жыжмарскі, у 1532—1544 — скірстымонскі, з 1536 — расейнскі. Пасол у Маскву ў 1532.
Меў сыноў Станіслава і Мікалая Яна.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.