Павел Пракапеня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Пракапеня
Павел Пракапеня, 1930-я.jpg
Павел Пракапеня ў 1930-я
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 жніўня 1908(1908-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1976(1976-10-09) (68 гадоў)
Месца смерці
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Псеўданімы Паўло Прокопен, Павел Прокопені

Па́вел Пракапе́ня, пс. Паўло Прокопен, Павел Прокопені (18 жніўня 1908 або 1910, в. Заполле Брэсцкага павета, цяпер Пружанскі раён — 9 кастрычніка 1976, Нью-Ёрк) — беларускі, польскі і расійскі оперны спявак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1908 (па іншых, менш дакладных звестках — 1910) годзе ў беднай беларускай сям’і, аднак прырода надзяліла яго выдатнымі музычнымі здольнасцямі і выдатным глыбокім голасам. У падлеткавым узросце працаваў парабкам у горадзе Навагрудак. Пасля працаваў «пасыльным» у ваяводскім упраўленні і ў паліцэйскай камендатуры.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў Львове сабраліся лепшыя прадстаўнікі польскай эстрады, якія збеглі на Усход з нямецкай акупацыйнай зоны. Туды трапіў і Павел Пракапеня. Далейшая частка яго жыцця на нейкі час невядомая.

Пачатак вайны паміж СССР і Германіяй ён сустрэў у Куйбышаве, а калі на поўдні СССР пачало арганізоўвацца Польскае войска пад кіраўніцтвам вызваленага з «Лубянкі» генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса, Павел Пракапеня стаў сябрам артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ды падчас усёй вайны спяваў для польскіх жаўнераў.

«Я чуў яго ў Палестыне і Ліване, — піша Абрамаў-Няверлі, — ...У Польшчы ягоны голас... на працягу многіх гадоў быў забаронены. Пракапеня застаўся ў эміграцыі, атабарыўся ў Злучаных Штатах Амерыкі... прысадзісты бландын з бадзёрым тварам, які выдаваў схільнасць да чаркі... Павел Пракапеня, на шчасце, не быў тэнарам. І падтрымліваў добрую форму на працягу доўгіх гадоў».

Павел Пракапеня аб’ездзіў з канцэртамі паўсвета, але ў Польшчу шлях яму быў закрыты. Не ўбачыў больш спявак і роднай Беларусі. Памёр выканаўца ў Нью-Ёрку 9 кастрычніка 1976 года.

Творчасьць[правіць | правіць зыходнік]

Самародны песенны і музычны талент Паўла Пракапені быў адкрыты ў Польшчы ў 1920-я гады. Яраслаў Абрамаў-Неверлі згадвае ў кнізе «Масток праз Атлантык»: «...разносіў лісты, быў пасланцам. У чырвонай фуражцы хадзіў ён з торбай і заўсёды спяваў. На гэтыя спевы звярнула ўвагу жонка камісара паліцыі... захопленая выдатным голасам, яна паслала яго вучыцца ў Варшаву. Неўзабаве Пракапеня стаў вядомым спеваком, бас-барытонам, які ў польскім горадзе Кракаве спяваў з самім Янам Капурам з даху аўтамабіля. Ужо знакамітасцю Пракапеня прыехаў на гастролі ў родны Навагрудак. Канцэртаваў у зале нашага кіно... Калі Пракапеня заспяваў на беларускай мове народную песню «Лявоніха», апладысментам не было канца».

У песенным рэпертуары Паўла Пракапеня, акрамя польскіх і беларускіх песень, былі ў асноўным расійскія народныя песні. На старых пласцінках фірмы «Сірэна Электра», выдадзеных напрыканцы 1933 года, захаваліся запісы песень «Ах, ты доля, мая доля», «Байкал», «Бродяга», «Ванька-парень», «Верёвочка», «Волга-волга», «Во саду иль в огороде», «Два гренадёра», «Двенадцать разбойников», «Дубинушка», «Лучинушка», «Любовь разбойника», «Молись, кунак», «Семеро зятьёв», «Утёс», «Ухарь-купец», «Чёрные гусары», «Эй, ухнем!». Па сведчанні аўтара кнігі «Прекрасная Маруся Сава» Міхаіла Іванавіча Блізнюка, некаторы час Павел Пракапеня выступаў разам са спеваком Ежы Сямёнавым і яго хорам.

У 1943 зняўся ў дакументальным фільме Яўгеніюша Цэнкальскага «Шатландская мазурка» (англ.: Scottish Mazurka).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]