Павел Пятровіч Боцу
Павел Пятровіч Боцу | |
---|---|
рум.: Pavel Boțu | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1933[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1987 (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́вел Пятро́віч Бо́цу (14 чэрвеня 1933, сяло Чэмашыр, Бесарабія — 17 лютага 1987, Малдаўская ССР) — малдаўскі савецкі паэт і пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Павел Боцу нарадзіўся ў сяле Чэмашыр (рум.: Ceamaşir) Бесарабіі (цяпер сяло Прыазэрнэ Кілійскага раёна Адэскай вобласці). У 1956 годзе скончыў Кішынёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Іона Крангэ.
Павел Боцу ўступіў у КПСС у 1961 годзе. З 1965 года — старшыня кіравання Саюза Пісьменнікаў Малдаўскай ССР, з 1967 года — сакратар кіравання Саюза Пісьменнікаў СССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7 і 11 скліканняў ад Малдаўскай ССР[2].
17 лютага 1987 года застрэліўся на аўтатрасе з паляўнічай стрэльбы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кнізе «Веравызнанне» (1963).
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы Боцу перакладалі М. Аўрамчык, Г. Бураўкін, Х. Жычка, У. Паўлаў, Ю. Свірка (у кнізе «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.).
Зноскі
- ↑ Боцу Павел Петрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Чимпой М., На путях обновления, «Дружба народов», 1967, № 12;
- Нонешвили И., В яростном пламени дней, «Литературная газета», 1968, 7 февр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Пятровіч Боцу
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Малдове
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бесарабіі
- Нарадзіліся ў Кілійскім раёне
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Малдовы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР
- Выпускнікі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Іона Крангэ
- Застрэліліся ў СССР
- Паэты Малдовы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Малдаўскай ССР