Павел Міхайлавіч Яўсеенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Яўсеенка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Яўсеенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Міхайлавіч Яўсеенка
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1980(1980-10-30)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1996 — 1998 Сцяг Беларусі Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера*
1999 Сцяг Беларусі Маладзечна 24 (3)
2000 Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія 21 (3)
2001 — 2003 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 64 (11)
2004 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 30 (11)
2005 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 27 (4)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Мінск 44 (6)
2008 Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 5 (0)
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 40 (1)
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 66 (1)
2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 22 (1)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 58 (3)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 13 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) трэнер
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2019.


Павел Яўсеенка (нар. 30 кастрычніка 1980, Мінск) — былы беларускі футбаліст, правы абаронца. Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезону атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2010 перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезону 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У студзені 2013 стаў іграком «Славіі-Мазыр»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.

Па выніках сезону 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.

У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон[7], аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра»[8].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[9]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д1 Маладзечна Сцяг Беларусі 24 3
2000 Д3 РШВСМ-Алімпія Сцяг Беларусі 21 3
2001 Д2 Камунальнік Сцяг Беларусі 8 2
2002 Д2 Камунальнік Сцяг Беларусі 28 5
2003 Д2 Камунальнік Сцяг Беларусі 28 4
2004 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 30 11
2005 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 27 4
2006 Д2 Мінск Сцяг Беларусі 26 6
2007 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 18 0
2008 (1) Д1 Савіт Сцяг Беларусі 5 0
2008 (2) Д1 Тарпеда (Жодзіна) Сцяг Беларусі 14 0
2009 Д1 Тарпеда (Жодзіна) Сцяг Беларусі 26 1
2010 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 29 1
2011 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 31 0
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 6 0
2013 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 22 1
2014 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 25 2
2015 Д1 Граніт Сцяг Беларусі 20 0
2016 (1) Д1 Граніт Сцяг Беларусі 13 0
2016 (2) Д2 Тарпеда (Мінск) Сцяг Беларусі 13 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]