Павільён ВДНГ Беларусі
Выгляд
| Славутасць | |
| Павільён ВДНГ Беларусі | |
|---|---|
| | |
| 53°54′28″ пн. ш. 27°33′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | савецкі мадэрнізм[d] |
| Архітэктар | Сяргей Барысавіч Баткоўскі, Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
| Дата пабудовы | 1968 |
| Дата скасавання | 2017 |
Павільён ВДНГ Беларусі — колішні будынак у Мінску, які размяшчаўся па вуліцы Янкі Купалы, на беразе Свіслачы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1968 годзе па праекце С. Баткоўскага, Ю. Градава, Л. Левіна. Архітэктараў вінавацілі і ў марнатраўстве, і ў безгустоўшчыне[1].
У савецкія часы ў выставачным павільёне пабывалі прэм'ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі Жорж Маршэ, прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду Душ Сантуш і іншыя вядомыя асобы[1].
У 2017 годзе будынак знеслі, а для арганізацыі выставак задзейнічалі іншыя пляцоўкі: адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14, а таксама гандлёва-лагістычны цэнтр «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца, спартыўныя комплексы Футбольны манеж і «Мінск-Арэна»[1].
