Сяргей Барысавіч Баткоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Барысавіч Баткоўскі
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1917(1917-07-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 кастрычніка 1995(1995-10-24) (78 гадоў)
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Месца працы:
Працаваў у гарадах: Мінск

Сяргей Барысавіч Баткоўскі (17 ліпеня 1917, г. Петраград — 1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1940 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 года ў Мінску. Працаваў у інстытутах «Белдзяржпраект», «Белдзіпрагандаль», «Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 19601965 галоўны архітэктар). 3 1978 года загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хімічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ (1950), крыты плавальны басейн інстытута фізкультуры (1953), павільён білетных кас чыгуначнага вакзала (1955), 10-павярховы жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф. Скарыны (1958, Дзяржаўная нрэмія БССР 1968), карпусы гадзіннікавага завода (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усё ў сааўтарстве). Помнік Я. Купалу ў Араў-парку пад Нью-Ёркам (1973, са скульптарам А. Анікейчыкам); бюст Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР П. I. Клімука ў Брэсце (1978, са скульптарам I. Міско) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ботковский Сергей Борисович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баткоўскі Сяргей Барысавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]