Юрый Міхайлавіч Градаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Градаў)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Міхайлавіч Градаў
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1934(1934-06-29) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Юрый Міхайлавіч Градаў (нар. 29 чэрвеня 1934, г. Чарапавец, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар[1]. Заслужаны архітэктар БССР (1979)[1]. Лаўрэат Ленінскай прэміі ў галіне архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут[1]. Працаваў у Кыргыздзіпрабудзе[2]. З 1960 года жыве ў Мінску, працаваў у Белдзяржпраекце[2].

З 1966[2] ці 1967[3] года намеснік галоўнага архітэктара[2], першым займаў пасаду галоўнага мастака Мінска[4][2].

З 1970 года — кіраўнік майстэрні, у 19801993[1] гадах — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце[2]. Прафесар кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Ю. М. Градава вызначаецца шматграннасцю: аб’екты жылога грамадскага прызначэння, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, ландшафтны дызайн(руск.) бел..

Працаваў у садружнасці са скульптарамі і архітэктарамі (А. Анікейчыкам, У. Жбанавым, Л. Левіным і інш.).

Асноўныя працы: кафэ «Санкуль» у Фрунзэ (19581960); забудова Магілёўскай шашы, эксперыментальны мікрараён (сумесна з Барскім, Марцьянавым), парк імя 50-годдзя Савецкай улады (сумесна з Л. М. Левінам), Дом бытуВ. П. Занковічам) — усе ў Мінску (19601967)[5]

Асноўныя праекты: выставачны павільён ВДНГ БССР у Мінску (1968, саўмесна з С. Баткоўкім, Л. Левіным), праект дэтальнай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1974, кіраўнік), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы праспекта Машэрава, добраўпарадкаванне прасп. Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (1975)[2], рэгенерацыі Траецкага прадмесця і Верхняга горада (1980—1986, медаль СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на лепшы праект 1986 г.)[2], павільён Рэспубліканскага выставачнага цэнтра Беларусі (1968), будынак гаркама КПБ (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984, спецыяльны дыплом СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны аб’ект 1985 г.)[5], «Няміга» (1986)[2] у Мінску.

У вобласці манументальнага мастацтва: мемарыяльны ансамбль «Хатынь» (1968—1969, сумесна са скульптарам С. І. Селіханавым, архітэктарам В. П. Занковічам, Л. М. Левінам[5]; Ленінская прэмія 1970 года), мемарыяльныя комплексы «Прарыў» у г.п. Ушачы, які быў пабудаваны напярэдадні святкавання 30-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1975[2], саўмесна са скульптарам А. Анікейчыкам і архітэктарам Л. Левінам[5]) і «Кацюша» ў Оршы (1966), помніка М. Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Мінскага раёна (1976), жыхарам в. Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (1983). Удзельнічаў у стварэнні помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу ў Мінску (абодва 1972, у аўтарскім калектыве), У. І. Леніну ў Нароўлі (1982) і Барысаве (1986), памятных знакаў дзеянням Мінскага партыйнага падполля (1980—1984), ленінградскім палітбайцам у в. Пралетарскае Магілёўскай вобласці (1986)[2]. Сярод апошніх прац — ансамбль «Астролаг» на плошчы Зорак у гістарычным цэнтры Магілёва (2004)[1][5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Градов Юрий Михайлович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Градов Юрий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  3. Заслуженный архитектор Беларуси отмечает юбилей (руск.) 
  4. Заслуженный архитектор Беларуси отмечает юбилей (руск.) 
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Градов Юрий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Градов Юрий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Популярная художественная энциклопедия / Под ред. В. М. Полевого. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
  • Градов Юрий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]