Падбярозавік звычайны (Leccinum scabrum) — шапкавы базідыяльныгрыб роду лекцын сямейства Балетавыя(Boletaceae). Народныя назвы: абабак, бабка, бярозаік, чорнагаловік.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы.
Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая, без асаблівага паху. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная да нізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Биологический энциклопедический словарь(руск.)/Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др..— 2-е изд., исправл..— М.: Советская энциклопедия, 1989.— С.485.— 864с.— 150 600 экз.— ISBN 5-85270-002-9.