Падлесная (Маладзечанскі раён)
Вёска
Падлесная
|
Падле́сная[1] (трансліт.: Padliesnaja, руск.: Подлесная) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы захад ад Маладзечна, 111 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX ст. вёска Цяляткі — цэнтр маёнтка (складаўся з адной вёскі), у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, належаў памешчыку Буйко. У 1866 годзе ў вёсцы 14 рэвізскіх душ. У 1873 г. вёска ў Аборкаўскай сельскай грамадзе.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.
З 1922 года ў складзе Польшчы, належала да Беніцкай гміны Ашмянскага павета, 10 двароў, 72 жыхары. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце Віленскага ваяводства. У 1938 годзе ў вёсцы 9 двароў, 58 жыхароў, у суседнім фальварку 2 двары, 24 жыхары.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Пекароўскім, з 11 верасня 1959 года ў Гарадзілаўскім сельсаветах. З 20 студезня 1960 года ў Мінскай вобласці. 30 ліпеня 1964 года вёска Цяляткі была перайменавана ў вёску Падлесная[2].
З 1991 года ў незадежнай Беларусі. У 2001 годзе 14 гаспадарак. У 2004 годзе да вёскі далучаны хутар Кучукі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
