Перайсці да зместу

Пекары (Гарадзілаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пекары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 152 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 176
Паштовыя індэксы
222313
Аўтамабільны код
5
Пекары (Беларусь)
Пекары
Пекары


Пекары (Мінская вобласць)
Пекары
Пекары


 Мапа

Пекары́[1] (трансліт.: Piekary, руск.: Пекари) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 31 км на паўднёвы захад ад Маладзечна, 109 км ад Мінска.

У XIX ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Расійскай імперыі, уласнасць памешчыцы Лакуцоўскай. У 1866 годзе ў вёсцы 27 рэвізскіх душ, у Шыпуліцкай сельскай грамадзе. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 79 жыхароў. У пач. XX ст. вёска, 68 дзесяцін зямлі, у Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак памешчыка Пакроўскага, які меў тут 53 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.

З 1922 года ў складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, 17 двароў, 117 жыхароў. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, загінула 15 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 г. цэнтр Пякарскага сельсавета, які 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзілаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1969 г. 100 жыхароў. У вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса «Кастрычнік».

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 г. 65 гаспадарак. У 2011 г. 2 магазіны, базавая школа, дзіцячы сад, камбінат бытавога абслугоўвання, клуб.

ГодКолькасць
1999 192
2009 152
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)