Відаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Відаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222313
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238808031
Відаўшчына на карце Беларусі ±
Відаўшчына (Беларусь)
Відаўшчына
Відаўшчына (Мінская вобласць)
Відаўшчына

Віда́ўшчына[1] (трансліт.: Vidaŭščyna, руск.: Видавщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвы захад ад Маладзечна, 112 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі. У склад маёнтка ўваходзіла адна в. Відаўшчына, уласнасць памешчыкаў Ясінскіх. У 1870 г. ў вёсцы 22 рэвізскія душы і 11 былых дваровых маёнткаў, у Літвінскай сельскай грамадзе. У 1897 г. 13 двароў, 76 жыхароў. У пач. XX ст. вёска, 67 дзесяцін зямлі, у Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. Знаходзілася за 11 вёрст ад чыг. ст. Пруды. Непадалёку размяшчаліся маёнтак памешчыкаў Ясінскіх, якія мелі тут 188 дзесяцін зямлі, і 2 фальваркі: Раца (13 дзес.) і Відаўскага (36 дзес.). У 1909 г. вёска, 7 двароў, 87 жыхароў.

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі. З 1920 г. вёска ў Сярэдняй Літве.

З 1922 года ў складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. Пасля вайны на базе маёнтка быў створаны калгас. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 г. ў Пекароўскім, з 11 верасня 1959 г. ў Гарадзілаўскім сельсаветах. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. У 1969 г. 89 жыхароў. У вёсцы была размешчана цэнтральная сядзіба калгаса «Прагрэс».

У цэнтры вёскі мемарыяльны комплекс народнай славы ўзведзены ў 1980 г. на ўшанаванне памяці 23 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ві́даўшчына

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]